“Беларусь – мой гонар”. Такую назву меў першы тэматычны блок. Навучэнцы яшчэ раз упэўніліся ў тым, што Беларусь – міралюбівая краіна, якая прайшла нялёгкі гістарычны шлях станаўлення сваёй дзяржаўнасці і суверэнітэту, адстаяла права самастойна вырашаць свой лёс. Рабяты ўспомнілі самыя вядомыя беларускія брэнды, убачылі іх лагатыпы: “БелАЗ”, “МАЗ”, , “Мілавіца”, “Санта Брэмар”, “Камунарка” і інш. Беларусь – спартыўная краіна.
Вялікая Радзіма складаецца з мноства маленькіх куточкаў, якія для кагосьці з’яўляюцца лепшымі ў свеце, самымі дарагімі, адзінымі. “Вялікая Радзіма пачынаецца з маленькай”, - такімі словамі распачалася размова другога тэматычнага блока “Мая маленькая радзіма”. Свіслаччына — адзін з самых маляўнічых і цікавых куточкаў Беларусі. Цікавыя мясціны, вядомыя людзі, мінулае і сучаснае – пра ўсё гэта можна было пачуць падчас размовы. Вучням была прапанавана інтэрактыўная віктарына па гісторыі пасёлка Поразава: як выглядае герб пасёлка? Што такое “паўрозы”? Як з гісторыяй Поразава звязана слова “камень”? і інш.
Падчас трэцяга тэматычнага блока – “Падзея года” – рабятам неабходна было адказаць на пытанне: “Як звязаны паміж сабой словы “Гродна”і “моладзь”, “Свіслач” і “765”.
Напрыканцы сустрэчы хлопчыкі і дзяўчынкі на крылах белых галубоў, якія здаўна лічацца сімваламі міру, напісалі пажаданні сваёй РАДЗІМЕ. Рабяты зразумелі, што зямля нашых бацькоў — гэта наша зямля, і толькі ад нас залежыць, якой яна будзе ў будучым. Толькі мы самі павінны пабудаваць свой “дом” у шырокім сэнсе слова. І будзе гэта замак з пяску ці сучаснае збудаванне з самых трывалых матэрыялаў – залежыць толькі ад нас.
[img=]http://www.porozschool.grodno.by/uploads/posts/2021-05/1622116620_img-b058d4b05d153f79bc673cb5416bac2f-v.jpg[/img]