Першы раздзел прысвечаны партызанскаму руху на тэрыторыі поразаўшчыны.Тут размешчаны фотаздымкі ветэранаў –партызан, баявы лісток,які выпускалі ў партызанскім атрадзе,нямецкая карта, знойдзеная ў кішэні забітага фашыста.Зроблены макет партызанскай зямлянкі.
Другі раздзел прысвечаны стралковым дывізіям,якія вызвалялі Поразава ў ліпені 1944года.
У гэтым раздзеле прадстаўлены фотаздымкі ветэранаў дывізій,пісьмы родзічаў загінуўшых за вызваленне Поразава,а таксама элементы зброі і ваеннага снаражэння.
Чацвёрты раздзел прысвечаны воінам-інтэрнацыяналістам нашага мікрараёна,выпускнікам нашай школы.