Зімовае сонечнае надвор’е сабрала шмат дзяцей на школьным стадыёне, каб прыняць удзел у рухомых гульнях “ Эх, зімушка-зіма!” Легкі марозік дазволіў хлопчыкам і дзяўчынкам стаць на лыжы і імчаць па пульхным снезе. Рабяты спаборнічалі ў бегу на лыжах, у яздзе без дапамогі палак, спрытным спуску з гары. І хоць мароз трымаўся, усім было цёпла і весела.
Як харчавацца правільна? Ці ўсё, што смачна, з’яўляецца карысным для чалавека? На гэтыя пытанні шукалі адказы навучэнцы падчас пазнавальнай гульні “Карысная ежа”. Хлопчыкі і дзяўчынкі распрацавалі меню школьніка на тыдзень, творча прадставілі рэцэпты ўласных страў.
Ці ўсё карысна тое, што вы любіце? Вас цікавіць адказ на гэта пытанне? 12.12.2020 запрашаем на пазнавальную гульню “Карысная ежа”. Час: 09.00-10.00 Месца правядзення: каб. 54
Паважаныя бацькі, 12.12 з 9.00.да 10.00 у рамках работы кансультацыйнага пункта ў вас ёсць магчымасць даведацца пра агрэсіўныя паводзіны: як дапамагчы дзіцяці? Выкарыстайце магчымасць: сустрэньцеся з педагогам-псіхолагам І.З. Глякоўскай
Як паводзіць сябе на дарозе? Ты ведаеш? 05.12.2020 запрашаем на прагляд мультфільмаў “Бяспечныя паводзіны на дарозе ”. Час: 08.00-09.00 Месца правядзення: бібліятэка
Пашырыць веды аб таямніцах нашага роднага краю табе дапаможа займальная гульня “Вядомае і невядомае”. Прыходзь сам і запрашай сваіх сяброў. 05.12.2020 з 12.00 да 13.30 Месца правядзення: каб. 57
Отдохнуть с пользой смогли ученики 2-6 классов, собравшись в субботу на познавательной игре «Интересное об известном». Разделившись на команды «Звезда» и «Снежинка», ребята отвечали на различные вопросы. Со счётом 25/18 победила команда «Звезда». В её составе были Лепешко Алина, Гляковский Кирилл, Воробей Виктория, Покачайло Катерина.