Логин:   
Пароль:
Регистрация на сайте! Забыли пароль?
Вы просматриваете мобильную версию сайта. Перейти на полную версию сайта.
Скачать dle 9.7 бесплатно и без регистрации
Поиск по сайту:
 
Попечительский совет
Категория: Информация
автор: admin | 8-11-2016, 17:46 | Просмотров: 395
В соответствии с постановлением Министерства образования Республики Беларусь от 25 июля 2011 г. № 146 «Об утверждении Положения о попечительском совете учреждения образования» в учреждении образования функционирует попечительские советы учреждения образования.

ПОДРОБНЕЕ
Подробнее
Акцыя “Чысты пасёлак пачынаецца з цябе!”
Категория: Информация
автор: admin | Сегодня, 08:27 | Просмотров: 2
З 1 па 30 сакавіка 2018 праходзіць месячнік па зборы другаснай сыравіны.
Запрашаем усіх прыняць удзел у акцыі
“Чысты пасёлак пачынаецца з цябе!”.
Металалом, ПЭТ бутэлькі, макулатура, шкло – усё гэта дрэнна ўплывае на знешні выгляд нашага пасёлка і можа прынесці вялікую карысць!
Вы ўжо гатовы удзельнічаць? Хутчэй спяшайцесяса сваім грузам да Савіцкай Алены Браніславаўны.
Па выніках акцыі пераможцы будуць узнагароджаны.
Спяшайся! Удзельнічай! Перамагай!
Подробнее
А Ў НАС У ШОСТЫ ДЗЕНЬ…
Категория: Информация, Шестой день
автор: admin | Сегодня, 08:23 | Просмотров: 2
24.02.2018
Хлопчыкі і іх таты збяруцца на спартландыі «Выпрабаванні для сапраўдных мужчын»
Балельшчыкі! Ад вашай актыўнай падтрымкі залежыць вынік!
Уваходны білет у спартыўную залу – ваш добры настрой.
Чакаем!


Лепшыя валейбалісты раёна і вобласці – да нас у шосты дзень!
Паважаныя навучэнцы, спяшайцеся падтрымаць каманду выпускнікоў школы!
Будзьце “Разам з камандай!”
Пачатак спаборніцтваў у 12.00



Кіраўнік ІБЦ Наталля Іванаўна Гуштын запрашае прыняць удзел у Інфарм-дайджэсце «1 сакавіка – Дзень барацьбы з наркаманіяй». На ўсе вашы пытанні вы атрымаеце адказы!
А тыя, хто “у тэме”, упэўняцца, што ведалі далёка не ўсё.


Хочаш больш даведацца аб прафесіях, запатрабаваных на рынку працы?
Якія прафесіі лічацца самымі папулярнымі ў маладых асоб?
Чакаем цябе на Экспрэс-інтэрв’ю “Сучасныя прафесіі”
Месца сустрэчы – кабінет №55



Губляешся ў складанай сітуацыі… Адчуваеш сябе няёмка, калі на цябе звяртаюць увагу…
Саромеешся выказаць сваё меркаванне… Тады табе да Іны Здзіславаўны.
Ты зразумееш: усё можна выправіць!

Подробнее
Гадзіна роднай мовы
Категория: Инновационная деятельность
автор: admin | Вчера, 22:04 | Просмотров: 7
21 лютага навучэнцы 10 класа наведалі Поразаўскую гарадскую бібліятэку- цэнтр краязнаўства, дзе іх чакала сустрэча з родным словам. Работнікамі бібліятэкі І.У.Сарай і М.І.Сакалоўскай была падрыхтавана гадзіна роднай мовы “Родная мова – бясцэнная спадчына”. Адметна тое, што навучэнцы не толькі пабывалі ў якасці слухачоў, але і самі сталі актыўнымі ўдзельнікамі мерапрыемства: чыталі вершы, расказвалі аб сваіх любімых кнігах беларускіх аўтараў. А яшчэ падлеткі з задавальненнем наведалі Музей ганчарства.
Подробнее
Дзень роднай мовы
Категория: Инновационная деятельность
автор: admin | Вчера, 22:02 | Просмотров: 8

21 лютага ў школе адзначаўся дзень роднай мовы. Навучэнцы пачатковых класаў прынялі актыўны ўдзел у інтэрактыве “Скарбока роднага слова.” Самымі рэйтынгавымі сталі словы “мама”, “мір”, “Беларусь”, “здароўе”, “сябры”. Акцыя “Пра родную мову з любоўю і пяшчотай” пацвердзіла, што навучэнцы нашай школы сапраўды любяць сваю родную мову і называюць яе самай мілагучнай у свеце. Сярод мастакоў-аматараў “Мая малая радзіма ў малюнках” самымі актыўнымі былі навучэнцы 5 і 6 класаў. Адзінаццацікласнікі паўдзельнічалі ў паэтычным канцэрце “Памяці Яўгеніі Янішчыц”
Подробнее
21 лютага адзначаецца Дзень роднай мовы.
Категория: Информация, Мероприятия
автор: admin | Вчера, 19:13 | Просмотров: 9
21 лютага адзначаецца Дзень роднай мовы.
Школьная бiблiятэка падрыхтавала выставу «Час чытаць на роднай мове», дзе былі прапанаваны творы беларускiх пісьменнікаў. Таксама самыя актыўныя чытачы рэкламавалі сваім сябрам кнігі на роднай мове і раілі іх пачытаць.
Подробнее
Дзень роднай мовы
Категория: Информация
автор: admin | 20-02-2018, 21:51 | Просмотров: 5
Да ўвагі аматараў роднага слова!
21 лютага ў школе будзе праводзіцца дзень роднай мовы!

Дарагія рабяты, вас чакае конкурс мастакоў - аматараў “Мая малая радзіма ў малюнках”
на працягу дня
Паэтычны канцэрт “ Памяці Яўгеніі Янішчыц”
9.00-9.45 (11 клас)
Інтэрактыў “Скарбонка роднага слова”
10.40-10.55 (2-6 кл.)
Акцыя “Пра родную мову з любоўю і пяшчотай”
на працягу дня (7-11кл)

Подробнее
З карысцю для здароўя
Категория: Школьная зима-2018, Шестой день
автор: admin | 18-02-2018, 22:27 | Просмотров: 14
У суботу, 1 7 лютага, аматары зімовых відаў спорту сабраліся на школьным стадыёне. Навучэнцы змаглі адпачыць з карысцю і прадэманстраваць сваё майстэрства у лыжных гонках, катанні на лёдзе .
Подробнее
Прафарыентацыйная сустрэча
Категория: Шестой день
автор: admin | 18-02-2018, 22:24 | Просмотров: 244
17 лютага навучэнцы 10 і 11 класаў наведалі Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт, дзе праводзіўся дзень адкрытых дзвярэй. Юнакі і дзяўчаты сустрэліся з выкладчыкамі і студэнтамі ўніверсітэта, наведалі майстар-класы, пазнаёміліся матэрыяльна-тэхнічнай базай навучальнай установы. Акрамя гэтага ў наведвальнікаў была цудоўная магчымасць паспрабаваць на смак асобныя гатункі малочнай, мясной і хлебабулачнай прадукцыі, якую падрыхталі будучыя тэхнолагі.
Комментарии (0) Подробнее
Відэалекторый з абмеркаваннем “Охота за разумом
Категория: Мероприятия, Шестой день
автор: admin | 17-02-2018, 14:44 | Просмотров: 10
17 студзеня навучэнцаў школы бібліятэкар запрасіла на прагляд відэа “Стоп-наркотыкам”. Рабяты паўдзельнічалі ў абмеркаванні відаэ, пазнаёміліся з тэматычнай выставай “На старонках аб шкодных звычках ”. У ходзе мерапрымства навучэнцы зразумелі, што прафілактыка выкарыстання наркатычных рэчываў – справа сур’ёзная.
Подробнее