Сделать домашней|Добавить в избранное
 

 

ШАГ

Автор: levon.nat от 22-04-2021, 19:41
Чарговы “ШАГ” сабраў актыўных хлопчыкаў і дзяўчынак 5-7 класаў на сустрэчу. Сёння яна мела назву “Я і мастацтва”. Пачаўшы размову аб мастацтве ўвогуле, удзельнікі мерапрыемства грунтоўна разгледзелі розныя яго віды. А яшчэ з задавальненнем расказалі аб сваіх уражаннях ад вандровак па роднай краіне, аб тых помніках мастацтва, якія найбольш уразілі. Нехта згадаў Мірскі і Лідскі замкі, іншыя звярнулі ўвагу на цудоўныя архітэктурныя збудаванні, якія ёсць у гарадскім пасёлку Поразава. Вельмі цікавай атрымалася размова пра маёнтак Багудзенкі, яго гісторыю і сённяшні дзень, пра Поразаўскае ганчарства – сапраўднае “мастацтва гліны і агню”, пра Іосіфа Шопіка – выдатнага майстра сваёй справы. А яшчэ згадалі Поразаўскую банкуху, якая ў 2017 годзе прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю Беларусі і з’яўляецца прыкладам кулінарнага мастацтва.
Да размовы далучыўся і госць мерапрыемства, старшыня Поразаўскага сельскага Савета, Віктар Вацлававіч Акудовіч. Ён прадэманстраваў мабільныя дадаткі, з дапамогай якіх можна здзейсніць віртуальную экскурсію па славутых мясцінах Поразаўшчыны, пры гэтым не толькі ўбачыць выдатныя творы мастацтва, але і паслухаць гістарычныя звесткі аб іх.
А яшчэ сваімі захапленнямі падзяліліся навучэнцы. Яны прадэманстравалі работы і расказалі аб тым, як развіваюць свае здольнасці. Напрыклад, Мілана Акудовіч прадставіла свае малюнкі. На адным з іх, побач з надпісам “БЕЛАРУСЬ”, красуюцца прыгожыя рознакаляровыя кветкі. Менавіта такой бачыць дзяўчынка нашу краіну. Марыя Мікшута сваё далучэнне да мастацтва прадэманстравала ў вышыўцы ”крыжыкам”, якой яна навучылася на ўроках абслуговай працы, а зараз удасканальвае сваё майстэрства. Смолінскі Рычард прадставіў работу, якая выканана з дапамогай звычайнага канструктара, а ўмелыя рукі і крыху фантазіі – і мастацтва нараджаецца на нашых вачах. Дзіяна Штоп, якая з задавальненнем займаецца літаратурнай творчасцю, з’яўляецца ўдзельніцай і пераможцай розных творчых конкурсаў раённага і абласнога ўзроўню, чытала вершы на роднай мове. А Дзмітрый Агеец, Марк Здрадоўскі, Мікіта Піткевіч прадэманстравалі незвычайныя карціны, якія яны з дапамогай мабільнызх дадаткаў ствараюць проста ў тэлефоне. Таму цяпер на пытанне, ці можа мабільны тэлефон стаць сродкам для развіцця мастацкіх здольнасцей, большасць удзельнікаў дасць станоўчы адказ.
Напрыканцы сустрэчы, дзелячыся сваімі ўражаннямі ад убачанага і пачутага, хлопчыкі і дзяўчынкі зазначалі, што будуць развіваць свае здольнасці, далучаючыся да розных відаў мастацтва. Магчыма, для кагосьці яго любімы занятак стане крокам у будучую прафесію.



ШАГ

ШАГ

ШАГ

ШАГ
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Комментарии:

Оставить комментарий
 

Мы рады,
что Вы посетили
наш сайт..
Добро пожаловать!