Ёсць у Беларусі цікавы часопіс для дзяцей – “Вясёлка”. Ён з'яўляецца добрым і вясёлым сябрам для дзяцей. Разам з навучэнцамі пачатковых класаў у школьнай бібліятэцы адбылося захапляльнае падарожжа па маляўнічых і пазнавальных старонках часопіса. Навучэнцы даведаліся пра гісторыю стварэння часопіса, пра яго першага рэдактара – Васіля Вітку. Гартаючы старонкі друкаванага выдання, дзеці пазнаёміліся з рубрыкамі на любы густ, даведаліся шмат новага пра гісторыю беларускага кнігадрукавання.