"Здаровым быць здорава!" - пад такім дэвізам 14 студзеня ў школьнай бібліятэцы прайшло падарожжа ў краіну Здароўя. Дзеці ўспомнілі правілы прафілактыкі інфекцыйных захворванняў, а таксама замацавалі веды аб карысных звычках, вызначылі патрэбу ў вядзенні здаровага ладу жыцця. Усе ўдзельнікі падарожжа выказалі жаданне сачыць за сваім здароўем.