Сделать домашней|Добавить в избранное
 

 
Сортировать статьи по: дате | популярности | посещаемости | комментариям | алфавиту

Чернобыль: боль и трагедия

Автор: admin от 23-04-2018, 19:10
Чернобыль: боль и трагедия23 апреля в 5 классе прошел информационный час "Чернобыль: боль и трагедия". Мероприятие приурочено к печальной дате: 32-летию со дня аварии на Чернобыльской АЭС.

Всё дальше в историю уходят события той чудовищной трагедии, но тема эта и сегодня остаётся актуальной для всего человечества. Вниманию ребят была представлена слайд-презентация и продемонстрированы документальный фильм «Ликвидация аварии на ЧАЭС». Школьники узнали о том, что пришлось пережить ликвидаторам для усмирения разбушевавшегося реактора, какую непосильную работу выполнить, воздвигая над ним саркофаг, а также об экологических последствиях, имеющих поистине планетарные масштабы. Проникновенно читали ученики стихи, пронизанные горечью и тревогой чёрной были.

Літаратурная гасцёўня

Автор: admin от 23-04-2018, 17:42
Літаратурная гасцёўняУ час літаратурнай гасцёўні «Шлях у 32 гады” навучэнцы ўпэўніліся, што ні адна падзея пасля Вялікай Айчыннай вайны не кранула за жывое столькі людзей у свеце, як выбух 4-га рэактара Чарнобыльскай АЭС. Свае літаратурныя творы памяці загінуўшых пры ліквідацыі аварыі, самой трагедыі прысвяцілі многія паэты нашай шматмільённай планеты. Узнёсла і пранікнёна гучалі радкі вершаў В.Зуёнка, Э. Акуніна, М. Маляўкі з вуснаў Піткевіч В., Саўко Г., Болбат Л.
Дым Айчыны – чарнобыльскі дым.
Не салодкі ён, а гаркаваты.
О, як часта яго мы снім-
Чорны дым, нібы чорны саван. ( Э. Акулін)

Віншуем з перамогай

Автор: admin от 22-04-2018, 17:43
Віншуем з перамогайВіншуем Глякоўскую Мілану з перамогай у раённым этапе рэспубліканскага конкурсу "Жывая класіка: прысвячэнне маёй Радзіме" і жадаем далейшых поспехаў!

Экалагічная акцыя

Автор: admin от 22-04-2018, 10:18
Экалагічная акцыя 21 красавіка навучэнцамі нашай школы была праведзена працоўная экалагічная акцыя “У памяць аб чарнобыльскай трагедыі”. Удзельнікамі акцыі сталі навучэнцы пераважна старэйшых класаў. Яны слаўна папрацавалі па добраўпарадкаванні прышкольнай тэрыторыі. Самымі актыўнымі былі: Грушэўская Ганна, Карповіч Дар’я , Базыльчык Віялета, Паследняя Юлія, Кавальчук Кацярына, Кавальчук Яўгеній, Каскевіч Канстанцін, Дмухоўскі Артур, Карніловіч Дар’я, Глякоўскі Павел. Дзякуем усім удзельнікам акцыі!

Дзень грамадазнаўства

Автор: admin от 20-04-2018, 06:58
Дзень грамадазнаўства19 красавіка у школе прайшоў Дзень геаграфіі і грамадазнаўства. Навучэцы 6-9 класаў прынялі ўдзел у віктарыне "Знаўцы геаграфіі". Вучні адказвалі на цікавыя пытанні, падарожнічалі па карце, адгадвалі загадкі, рэбусы. Найбольш актыўнымі былі Мазур Дзяніс, Галась Захар, Шкулепа Арцём, Саўко Павел. Развіццю творчых здольнасцей, кемлівасці, актывізацыі ведаў па геаграфіі, развіццю ўмення працаваць у камандзе садзейнічала арганізаваная падчас дня квэст - гульня "Вакол свету", у якой удзельнічалі навучэнцы 6-8 класаў. Каб дайсці да фініша навучэнцам неабходна было прайсці станцыю "Мацерыковую", станцыю "Краіназнаўства", станцыю " Што такое? Хто такі?", станцыю "Мая Беларусь" і інш. Першае месца падзялілі паміж сабой навучэнцы 6 і 8 класаў, другое месца заняла каманда 7 класа. Навучэнцы 10-11 класа сталі ўдзельнікамі інтэлектуальнай гульні "Геаграфія Беларусі". Праведзеная рэкламная акцыя "Запрашаю на факультатыў", садзейнічала прыцягненю ўвагі старшакласнікаў да вывучэння і паглыблення ведаў па прадмеце " Грамадазнаўства".
Напярэдадні Дня геаграфіі і грамадазнаўства быў аб'яўлены конкурс творчых работ. Самымі актыўнымі былі навучэнцы 6 класа: Сезенеўская Марыя, Ботвіч Дзіяна, Грышко Валя, Савіч Віка, Арсеньева Каця.
Словы падзякі хочацца сказаць навучэнкам 11 класа: Базыльчык Віялеце і Дземянчык Вераніцы, якія дапамагалі ў правядзенні мерапрыемстваў.

Дзень класнага кіраўніка

Автор: admin от 19-04-2018, 08:11
Дзень класнага кіраўніка
Увага! Увага!
20 красавіка ў школе адбудзецца Дзень класнага кіраўніка.
Запрашаем усіх прыняць удзел у мерапрыемствах Дня.


План правядзення Дня класнага кіраўніка [16,89 Kb] (cкачиваний: 8)

Экологическая акция «Бумажный кораблик»

Автор: admin от 15-04-2018, 15:24
Экологическая акция «Бумажный кораблик»В субботний день прошла экологическая акция «Бумажный кораблик». У каждого учащегося была возможность оказать помощь в сохранении деревьев, собрав всего лишь несколько килограмм ненужной бумаги. На славу потрудились наши ребята: собрали макулатуру, а заодно и помогли пожилым людям в уборке приусадебной территории.

Працоўная акцыя “ Помнік”.

Автор: admin от 15-04-2018, 15:20
Працоўная акцыя “ Помнік”.У суботні дзень навучэнцы пачатковых класаў сабраліся для правядзення працоўнай акцыі “ Помнік”. Хлопчыкі і дзяўчынкі прынялі ўдзел у навядзенні чысціні каля помніка загінуўшым воінам. Дзеці сабралі смецце, якое з’явілася пасля зімы, паправілі вянкі. Найбольш актыўны ўдзел прынялі Шымко Д, Нелюбовіч Д, Якіменка К, Васілеўская В, Ларчанка А, Пакачайло К, Арсеньеў К.

Акция «Курить не модно!»

Автор: admin от 15-04-2018, 15:16
Акция «Курить не модно!»С целью продвижения идей здорового образа жизни, мотивирования к отказу от вредных привычек, разрушающих здоровье, 14 апреля в нашем учреждении образования состоялась акция «Курить не модно!», в которой приняли участие учащиеся 6- 11 классов. «Найди альтернативу!» - с такими агитационными призывами вышли к своим одноклассникам наши волонтеры- инструктора. Участники акции собрали большую аудиторию единомышленников и на личном примере продемонстрировали красоту и здоровье без табака.

Акция « Малым рекам наша забота»

Автор: admin от 13-04-2018, 08:47
Акция « Малым рекам наша забота»Сёння навучэнцамі 7 класа праведзена акцыя "Малым рэкам нашы клопаты". Рабяты пачысцілі берагі рэчкі Рось па вуліцы Палятаева пасёлка: сабралі смецце ўздоўж берагоў, пачысцілі , як змаглі, русла ракі.
Там, дзе папрацавалі рабяты - на рэчку не наглядзецца! Стомленыя і задаволеныя ўдзельнікі акцыі гутарылі аб тым, што кожны чалавек павінен захоўваць парадак на прыродзе. Давайце берагчы яе!

Гутарка па папярэджанні дарожна-транспартнага траўматызму

Автор: admin от 12-04-2018, 19:19
Гутарка па папярэджанні дарожна-транспартнага траўматызмуУ рамках Дня аховы працы з навучэнцамі 2-11 класаў прайшла гутарка па папярэджанні дарожна-транспартнага траўматызму. Вучні ўзнавілі свае веды аб правілах дарожнага руху, пазнаёміліся з выпадкамі парушэнняў ПДР на тэрыторыі рэспублікі.

А Ў НАС У ШОСТЫ ДЗЕНЬ…

Автор: admin от 11-04-2018, 16:55
А Ў НАС У ШОСТЫ  ДЗЕНЬ…
Жадаем поспехаў на
раённых спаборніцтвах
«Абаронца Айчыны»!!!
Чакаем пераможцамі


Помнік у цэнтры пасёлка – аб’ект нашага клопату. Прымай удзел у працоўнай акцыі!
Форма адзення – паходна-працоўная!
10.00! Не спазняйся!


Збор макулатуры – справа важная і адказная. 1 тона непатрэбнай паперы эканоміць 1000 кВт электраэнергіі ці 200 кубаметраў вады.
Прымай удзел у экалагічнай акцыі “Папяровы караблік”



ПЕДАГОГ САЦЫЯЛЬНЫ ЗАПРАШАЕ 8-11 КЛАСЫ НА ГРУПАВЫ ЗАНЯТАК “МОЛАДЗЬ І ШКОДНЫЯ ПРЫВЫЧКІ”.

ЗВЯРНІЦЕ УВАГУ: ТЭМА АКТУАЛЬНАЯ!!!

МЕСЦА СУСТРЭЧЫ: КАБ.55



ПЕДАГОГ-ПСІХОЛАГ ЗАПРАШАЕ ПРЫНЯЦЬ УДЗЕЛ У АКЦЫІ “КУРЫЦЬ НЕ МОДНА!”


Вы любіце адкрыцці?
У незвычайнае падарожжа «Чароўны свет вясёлкі» вас запросіць бібліятэкар
Чакаем вас у ІБЦ у 12.00!



“Здароўе – гэта здорава!” – дэвіз дыскатэкі
Чакаем з 20.00 да 22.00! Далучайся ! Прыводзь сяброў!


Дзень матэматыкі

Автор: admin от 8-04-2018, 19:28
Дзень матэматыкі 5 красавіка ў школе прайшоў Дзень матэматыкі. Для навучэнцаў 2-4 класаў была арганізавана квэст-гульня “У свеце матэматыкі”. Мэта гульні: актуалізацыя ведаў навучэнцаў па матэматыцы, садзейнічанне развіццю вылічальных навыкаў, лагічнага мыслення. Дзеці адказвалі на цікавыя пытанні, рашалі задачы - жарты. У выніку 1 месца заняла каманда 4 класса, 2 месца падзялілі паміж сабой каманды 2 і 3 класаў.
Актуалізацыі ведаў па матэматыцы, развіццю вылічальных навыкаў, лагічнага мыслення садзейнічала гульня “Матэматычны кактэйль” (5-7 класы). Пераможцамі у гэтай гульні стала каманда 5 класа.
З мэтай развіцця пазнавальнай цікавасці ў навучэнцаў, павышэння творчай актыўнасці, развіцця ў школьнікаў умення вылучаць галоўнае, лагічна выкладаць думкі, развіцця памяці, увагі, пашырэння кругагляду, выхавання матэматычнай культуры, павагі да суперніка, умення весці спрэчку, умення працаваць у камандзе прайшоў матэматычны КВН “Хто хоча стаць выдатнікам?”(7-9 класы).
Таксама для навучэнцаў 8-11 класаў былі арганізавана гульня “Судоку” і матэматычныя галаваломкі “Задачы на кемлівасць”, у працэсе якіх ў дзяцей выпрацоўваўся навык самастойнага мыслення, пераключэння ўвагі. Захапіўшыся гульнёй, дзеці не заўважалі, што вучацца: яны запаміналі новае, арыентаваліся ў незвычайных сітуацыях, папаўнялі запас уяўленняў, паняццяў, развівалі фантазію. Пераможцамі стала каманда 8 класа.

Поздравляем!

Автор: admin от 8-04-2018, 17:25
Поздравляем!В рамках реализации республиканского проекта ОО «БРПО» «Взгляни на нас по-новому!» 7 апреля на базе СШ № 2 им. Н.П.Масонова г.Свислочь прошёл районный конкурс «Взгляни на нас по-новому!», который проводился среди членов Общественного объединения «Белорусская республиканская пионерская организация». Наша команда представила агитбригаду «Мы вместе!» в номинации «4G: БРПО-БРСМ – новый формат взаимодействия» и заняла 2 место.
Поздравляем победителей! Это Якименко Ксения, Савко Елена, Черепок Валерия, Якименко Доминика, Дубровская Полина, Ботвич Диана, Андрощик Олег, Болбат Елизавета, Карнилович Владислав, Дмуховский Артур, Ковальчук Евгений, Шиманчук Кирилл.

Вясеннія клопаты

Автор: admin от 7-04-2018, 16:51
Вясеннія клопаты7 красавіка навучэнцы 2-4 класаў прынялі актыўны ўдзел у працоўнай акцыі “Вясеннія клопаты” . Дзеці шчыра папрацавалі на школьным двары і ў парку адпачынку г.п. Поразава. Самымі актыўнымі ўдзельнікамі акцыі былі Бабаш А., Мазец М., Гойлік Р., Васілеўская В.

Час адказнага выбару

Автор: admin от 7-04-2018, 13:22
Час адказнага выбару7 красавіка ў бібліятэцы з навучэнцамі 8-11 класаў была праведзена прафарыентацыйная гульня “Час адказнага выбару”. Ад правільнага выбару прафесіі залежыць шмат чаго ў нашым жыцці: нашы поспехі, кар’ера і нават наша здароўе. Пра гэтыя пытанні і вялі гаворку навучэнцы у час мерапрыемства. Гульнявы сюжэт мерапрыемства быў злучаны з пражываннем удзельнікамі свайго будучага жыцця, розных яго этапаў. Старшакласнікам было прапанавана адчуць сябе выпускніком школы, затым студэнтам, потым дарослым чалавекам. Навучэнцы мелі магчымасць паспрабаваць на “густ” розныя варыянты сваёй будучыні і скарэкціраваць шляхі развіцця падзей.

 

Мы рады,
что Вы посетили
наш сайт..
Добро пожаловать!