18.10 «прямую прямую телефонную линию» с 9.00 до 12.00 по вопросам оздоровления в период осенних каникул проведет заместитель директора по воспитательной работе Астапчик Т.И.
Суботнім вечарам навучэнцы 10 класа прынялі актыўны ўдзел у акцыі "ВІНШАВАННІ НА ПРАЦОЎНЫМ МЕСЦЫ" і павіншавалі жанчын, якія ў гэты вечар знаходзіліся на сваіх працоўных месцах, з надыходзячым святам. Рабятам вельмі былі рады ў Поразаўскім сектары культуры і вольнага часу, бібліятэцы-цэнтры краязнаўства, магазінах пасёлка.
Навучэнцы 2 -8 класаў прынялі актыўны ўдзел у акцыі "З надыходзячым святам!". Рабяты павіншавалі жанчын-маці, пажадалі моцнага здароўя, дабрабыту і здзяйснення ўсіх мар.
У дзень здароўя ўсе жадаючыя змаглі паспрабаваць свае сілы ў лёгкаатлетычным трохбор'і ў наступных відах: кіданне мяча 150 грам на далёкасць, бег 30 метраў, скачкі ў даўжыню з месца. Лепшыя вынікі паказалі наступныя навучэнцы: Глякоўскі Іван (2 клас), Глякоўскі Кірыл (3 клас), Бабаш Марына (3 клас)Лазар Аляксей (4 клас), Верабей Вікторыя (4 клас)
У суботні дзень вучні 2-4 класаў прынялі ўдзел у віншавальнай акцыі “З надыходзячым святам!” Жанчыны нашага пасёлка пачулі цёплыя словы віншавання з нагоды Дня Маці, атрымалі ў падарунак кветкі. Мы жадаем нашым матулям моцнага здароўя, шчасця, здзяйснення ўсіх мар. Няхай родныя і блізкія вам людзі прыносяць толькі радасць і задавальненне.
Матуля - самы блізкі і дарагі чалавек для кожнага з нас. Напярэдадні Дня маці кожнае дзіця імкнецца падрыхтаваць для матулі падарунак, выраблены сваімі рукамі. З гэтай нагоды ў суботні дзень была арганізавана работа майстэрні “Падарунак для матулі”. Навучэнцы 2-4 класаў праявілі творчасць, фантазыю і індывідуальнасць пры афармленні віншавальных паштовак і складанні тэксту пажаданняў. Засталося толькі дачакацца свята і павіншаваць сваіх дарагіх і непаўторных матуль.
Згодна плана работы школы на 2019/2020 навучальны год і з мэтай фарміравання, удасканалення, развіцця і падтрымкі прафесіяналізму педагагічных работнікаў школы з 14.10.2019 па 19.10.2019 года ў школе праходзіць тыдзень педагагічнага майстэрства
Паважаныя законныя прадстаўнікі! Спяшайцеся ў шосты дзень у школу. Вас тут чакаюць: спецыялісты СППС дапамогуць вам даведацца галоўнае з заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб правах жанчын, пазнаёмяць з Правіламі бяспечных паводзін у інтэрнэце ( што павінны ведаць бацькі?)
Паважаныя старшакласнікі, вам будуць рады ў Поразаўскім сектары культуры і вольнага часу, бібліятэцы-цэнтры краязнаўства Прымайце ўдзел у акцыі "ВІНШАВАННІ НА ПРАЦОЎНЫМ МЕСЦЫ" З пытаннямі звяртайцеся да Леванчук Н.В., класнага кіраўніка 10 класа
Не хочаш папрацаваць у майстэрні “Падарунак для матулі”? Гэта актуальна напярэдадні 14 кастрычніка. Ці не так? З забой захапі алоўкі, паперу, добры настрой!!! Табе дапаможа Алена Мікалаеўна Акудовіч
Запрашаем на час рэкордаў " Алімпійскія надзеі" У 09.00 у спартыўнай зале цябе чакаюць настаўнікі фізічнай культуры і здароўя!!! Можа, менавіта ў гэты суботні дзень ты паставіш свой рэкорд!"!?))))
9 кастрычніка ва ўстанове адукацыі прайшоў семінар-практыкум “Пазаўрочная дзейнасць ва ўстанове адукацыі: алгарытм арганізацыі, формы інфармавання і матывацыі бацькоў і навучэнцаў”. У рамках семінара былі абмеркаваны сучасныя дыдактычныя падыходы да арганізацыі пазаўрочнай дзейнасці, прадстаўлена арганізацыйная мадэль рэалізацыі пазаўрочнай дзейнасці метадычнага аб’яднання прыродазнаўча-матэматычнага цыкла (кір.Галась М.Ч.) Шымко М.А., настаўнік рускай мовы і літаратуры, падзялілася вопытам выкарыстання розных відаў пазаўрочнай дзейнасці. З формамі інфармавання і матывацыі бацькоў і навучэнцаў пазнаёміла М.І.Пачэбут. Настаўнік фізічнай культуры і здароўя Сухачоў Р.Л. расказаў пра спецыфіку арганізацыі пазаўрочнай дзейнасці і сістэму фізкультурна-аздараўленчай работы. Семінар-практыкум садзейнічаў павышэнню ўзроўню прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў па пытаннях арганізацыі пазаўрочнай дзейнасці ў кантэксце рэалізацыі сучасных дыдактычных падыходаў.
Свислочь.«День рождения БМООСП, празднуем вместе!»
Праздничным мероприятием завершилась в Свислочском районе республиканская профилактическая акция «Молодежь за безопасность», приуроченная ко Дню рождения Белорусской молодежной общественной организации спасателей-пожарных. Торжественное мероприятие проходило в Центре культуры и народного творчества г. Свислочь. Здесь собрались самые инициативные ребята, те, кому не безразлична и интересна деятельность организации. Перед активистами районного отделения БМООСП выступил первый заместитель начальника Свислочского районного отдела по чрезвычайным ситуациям Денис Александрович Легенчук. Он рассказал, о деятельности организация, её целях и задачах, что уже сделано. На счету у активистов много добрых дел, побед на районных, областных и республиканских конкурсах. Под аплодисменты зала самые активные члены Свислочского районного отделения БМООСП были награждены грамотами и подарками. Члены КЮСП «Пламя» средней школы №2 г. Свислочь подарили трогательные выступления всем присутствующим.