Сделать домашней|Добавить в избранное
 

 
Сортировать статьи по: дате | популярности | посещаемости | комментариям | алфавиту

Анонс

Автор: levon.nat от 18-02-2020, 20:55
АнонсГродзенскі абластны дыктант, прысвячаны Міжнароднаму дню роднай мовы

Запрашаем бацькоў, настаўнікаў і работнікаў школы прыняць удзел у Гродзенскім абласным дыктанце, прысвячаным Міжнароднаму дню роднай мовы, які будзе праводзіцца 21 лютага ў 12 гадзін у каб. № 54.

У свеце казак

Автор: levon.nat от 17-02-2020, 20:57
У свеце казак
У свеце казак
Менавіта так называлася сустрэча навучэнцаў 3-4 класаў з чароўным светам беларускай казкі. Рабяты намалявалі сваіх любімых казачных герояў і прарэкламавалі іх.


Анонс

Автор: levon.nat от 17-02-2020, 20:48
АнонсАбласны флаер–фэст “У любімай мове, роднай, наскай, Ах, якія словы…….”

Запрашаем вучняў V- IX класаў прыняць удзел у абластным флаер – фэсце “У любімай мове, роднай наскай, Ах, якія словы…….”, прысвечаным Міжнароднаму дню роднай мовы, які адбудзецца ў перыяд з 17 па 21 лютага 2020 года.




Флаер-гэта... [11,24 Kb] (cкачиваний: 7)

Дзень роднай мовы

Автор: levon.nat от 17-02-2020, 20:42
Дзень роднай мовы21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы
21 лютага абвешчаны Міжнародным днѐм роднай мовы на 30-й сесіі ЮНЕСКА па прапанове Бангладэша ў 1999 годзе. Дзень святкавання — 21 лютага быў абраны таму, што ў гэты дзень у 1952 годзе загінулі пяць студэнтаў, якія змагаліся за наданне мове бангла статуса дзяржаўнай у тагачасным Пакістане, усходняя частка якога пазней стала незалежнай дзяржавай Бангладэш. Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. І мы, беларусы, не выключэнне. Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная.
У мэтах рэалізацыі Плана мерапрыемстваў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь па папулярызацыі і пашырэнні сферы выкарыстання беларускай мовы ў жыцці грамадства на 2010 і наступныя гады ва ўстанове адукацыі арганізавана святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы ў 2020 годзе.



План правядзення Тыдня беларускай мовы і літаратуры [12,4 Kb] (cкачиваний: 11)

«Безопасность – в каждый дом!»

Автор: levon.nat от 17-02-2020, 18:27
«Безопасность – в каждый дом!»
Старшеклассникам о безопасности.


В Свислочском районе завершился четвертый этап республиканской акции «Безопасность – в каждый дом!». Основная задача, стоящая перед работниками МЧС, – работать на предупреждение пожаров и гибели на них. Чтобы предотвратить огненные трагедии работники МЧС совместно с представителями БРСМ встречались с учащимися 10-11 классов Гимназии №1 г. Свислочь и Порозовской средней школы. Для старшеклассников спасатели подготовили не только полезный и интересный диалог, но и организовали настоящее соревнование эрудитов. Учащиеся вместе представителями МЧС активно приняли участие в викторине «Где логика?» и «Секрет безопасности». А увлекательная игра «Брейн-ринг» прошла с огромным желанием победить. Со всеми препятствиями на пути к безопасности ребята справились «на ура». Не обошлось и без традиционного соревнования в надевании боевой одежды спасателей на скорость. Победила, конечно же, дружба, но после каждого ответа ведущие раскрывали тему задания, приводили случаи произошедших по этой причине пожаров и призывали быть внимательными в вопросах собственной безопасности, проявить заботу к тем, кто находится рядом. Закрепить полученные знания помогли профилактические видеоролики, посмотрев которые старшеклассники «завалили» интересующими их вопросами организаторов и поблагодарили их за увлекательные мероприятия.

А ў нас у шосты дзень...

Автор: levon.nat от 15-02-2020, 21:56
А ў нас у шосты дзень...Нішто не перашкаджае чалавеку заўтра стаць разумнейшым, чым ён быў учора. У гэтым упэўніліся вучні нашай школы, якія прынялі ўдзел 15 лютага ў інтэлектульнай гульні "У памяці навекі". Пытанні гульні былі накіраваны не толькі на развіццё інтэлектуальных здольнасцей, але і на абуджэнне ў падлеткаў цікавасці да гісторыі Беларусі, выхоўванне пачуццяў любові і павагі да спадчыны роднага краю.

“Крок у навуку”

Автор: levon.nat от 15-02-2020, 21:52
“Крок у навуку”27 лютага прайшла традыцыйная IX вучэбна-практычная канферэнцыя “Крок у навуку”. Адкрыла канферэнцыю дырэктар школы Ларыса Іванаўна Паплаўская. Яна адзначыла ролю даследчай дзейнасці ў развіцці асобы і грамадства і пажадала ўсім удзельнікам поспеху. Вядучыя (Саўко Алена і Кавальчук Уладзімір) расказалі ўсім прысутным, якім будзе 2020 год, якія навуковыя адкрыцці чакаюць свет. Работы навучэнцаў, прадстаўленыя на суд журы, былі цікавымі і змястоўнымі.

Вялікі дзякуй усім удзельнікам канферэнцыі, настаўнікам-кіраўнікам,
членам журы за плённую працу.
Віншуем пераможцаў!
Дыплом I ступені
Шыманчук Кірыл, Дмухоўскі Артур, Шкулепа Дзмітрый (11 клас)
Карніловіч Уладзіслаў (11 клас )
Дыплом II ступені
Ботвіч Дзіяна (8 клас)
Глякоўская Мілана (8 клас)
Здрадоўскі Матвей(10 клас)
Дыплом III ступені
Бараноўская Ганна (8 клас)
Леванчук Андрэй, Дуброўскі Валянцін (10 клас)
Міхнюк Маргарыта(11 клас)
Поспехаў вам, рабяты, на раённай канферэнцыі!!!


А ў нас у шосты дзень...

Автор: levon.nat от 15-02-2020, 21:44
А ў нас у шосты дзень...Інтэрактыўная гульня "Пазнаём старонкі гісторыі" сабрала навучэнцаў 2-6 класаў. Рабяты не толькі знаёміліся з гістоыяй праз гульню, але і малявалі, раскавалі вершы. Асобная старонка была прысвечана Афганскай вайне. На малюнках школьнікі адлюстравалі сваё бачанне ваенных падзей, а пры іх абароне ўсе выказалі сваё жаданне і імкненне жыць у міры.

«Памяти воинам – афганцам посвящается»

Автор: levon.nat от 15-02-2020, 00:07
«Памяти воинам – афганцам посвящается»Сегодня в 10 классе прошел тематический информационный час, посвященный празднованию Дня памяти о ребятах, исполнявших служебный долг за пределами Отечества и 31-й годовщине вывода советских войск из Афганистана.
Каждое время рождает своих героев. Ратный подвиг во все времена стоял на высоком нравственном пьедестале, венчая собой лучшие качества человека, гражданина, патриота. И наш долг - сохранить вечную память о смелости и мужестве наших воинов-афганцев.

Урок мужнасці

Автор: levon.nat от 14-02-2020, 23:58
Урок мужнасці14 лютага для навучэнцаў 4 класа прайшоў урок мужнасці “Аўганістан – наша памяць і боль”. Школьнікі праглядзелі відэафільм “Аўганістан” і наведалі школьны музей, дзе пазнаёміліся з экспазіцыяй, прысвечанай воінам-інтэрнацыяналістам. У ходзе мерапрыемства дзеці даведаліся пра падзеі Аўганскай вайны, пазнаёміліся з яе ўдзельнікамі, жыхарамі нашага пасялковага савета. Найбольш уражанняў дзеці атрымалі ад аповеду кіраўніка музея Кухарчык Таццяны Аляксандраўны пра салдацкія будні і гераічныя ўчынкі нашых землякоў, якія пабывалі на той страшнай вайне.

Анонс

Автор: levon.nat от 13-02-2020, 22:45
Анонс
Педагог сацыяльны Дуброўская А.С.
запрашае вас на
інтэрактыўную гульню
“Кім стаць?”
Час: 10.00-11.00
Месца правядзення: каб.55

Анонс

Автор: levon.nat от 13-02-2020, 22:44
Анонс
Да Дня вываду войскаў з Афганістана з 11.00 да 12.30 пройдзе інтэрактыўная гульня
“Пазнаём старонкі гісторыі”
Запрашаем!


Анонс

Автор: levon.nat от 13-02-2020, 22:43
Анонс
Навучэнцаў старэйшых класаў запрашаем на інтэлектуальную гульню
“Жывая памяць”,
прымеркаваную да трагічных падзей у гісторыі нашай краіны.
Час: 19.00-21.30
Месца правядзення: каб. 83

Анонс

Автор: levon.nat от 13-02-2020, 22:41
Анонс
Навучэнцы нашай школы 15 лютага прымаюць удзел у раённых спаборніцтвах
“Снежны снайпер”.
Жадаем поспехаў!

“КРОК У НАВУКУ”

Автор: levon.nat от 13-02-2020, 22:34
“КРОК У НАВУКУ”
УВАГА!!!
15 лютага
адбудзецца
IX ШКОЛЬНАЯ ВУЧЭБНА-ПРАКТЫЧНАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ
ДАСЛЕДЧЫХ РАБОТ НАВУЧЭНЦАЎ
“КРОК У НАВУКУ”

Праграма канферэнцыі
9.00- 9.15 – адкрыццё канферэнцыі
9.15 – 9.25 – уступнае слова дырэктара школы
9.30 - 11.00 – абарона вучэбна-даследчых работ
11.00- 11.30 – закрыццё канферэнцыі, работа журы


Месца правядзення: канферэнц-зала
Запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел
у рабоце канферэнцыі!



 

Мы рады,
что Вы посетили
наш сайт..
Добро пожаловать!