Сделать домашней|Добавить в избранное
 

 
Сортировать статьи по: дате | популярности | посещаемости | комментариям | алфавиту

Анонс

Автор: levon.nat от 24-02-2020, 20:18
Анонс
Внимание!
07.03.2020 состоится праздничный концерт, посвящённый Международному женскому дню 8 Марта.
Начало в 10.00

Анонс

Автор: levon.nat от 24-02-2020, 18:33
Анонс
27 февраля пройдёт мероприятие информационно-образовательного проекта «ШАГ» – «Школа Активного Гражданина»
Тема: «Вооруженные Силы Республики Беларусь: на страже безопасности и суверенитета» (День защитников Отечества и Вооруженных Сил Республики Беларусь)
Участники – учащиеся VIII–XI классов, педагоги
Место встречи – конференцзал
Время встречи – 14.45
Ответственные за проведение –Здрадовская Н.И. и учащиеся 9 класса

Бяспека жыццядзейнасці навучэнцаў

Автор: levon.nat от 24-02-2020, 18:25
Бяспека жыццядзейнасці навучэнцаў
24.02.2020 навучэнцы 2-9 класаў сустрэліся з інспектарам ДПС ДАІ Ваўкавыскага РАУС Крэўскім Дзмітрыем Мар'янавічам. Тэма нязменная і самая важная: бяспека жыццядзейнасці навучэнцаў – як заўсёды стала прадметам размовы. Навучэнцы яшчэ раз упэўніліся: многае залежыць ад самога сябе!!! Не парушаць правілы дарожнага руху, абавязкова выкарыстоўваць флікеры павінен кожны чалавек.

Віншуем!

Автор: levon.nat от 23-02-2020, 12:28
Віншуем!22 ЛЮТАГА НАВУЧЭНЦЫ НАШАЙ ШКОЛЫ ПРЫНЯЛІ ЎДЗЕЛ У РАЁННЫМ ЭТАПЕ РЭСПУБЛІКАНСКАГА КОНКУРСУ “ШКОЛА БЯСПЕКІ 2020”. Наша каманда: Мазур Вераніка (11 клас), Леванчук Андрэй (10 клас), Якіменка Дамініка (7 клас), Васілеўская Вольга (6 клас), Верабей Вікторыя і Лазар Аляксей (4 клас) - выступіла паспяхова. Шчырыя віншаванні з перамогай атрымліваюць Мазур Вераніка (2-е месца), Якіменка Дамініка (2-е месца), , Верабей Вікторыя (3-е месца), Лазар Аляксей (2-е месца). Вялікі дзякуй усім рабятам і поспеху тым, хто будзе прымаць удзел у абласным этапе.

А ў нас у шосты дзень...

Автор: levon.nat от 22-02-2020, 12:01
А ў нас у шосты дзень...Осознанию важности разумного отношения к своему здоровью содействовала игра «Мой любимый вид спорта», на которую собрались ребята в субботний день. Дети выполняли различные задания, узнали о многих спортивных легендах Беларуси.

А ў нас у шосты дзень...

Автор: levon.nat от 22-02-2020, 11:58
А ў нас у шосты дзень...
Спартландыя “ Мы за ЗЛЖ ”

сабрала ў спартыўнай зале самых спрытных хлопчыкаў і дзяўчынак. Яны прынялі ўдзел у разнастайных конкурсах і эстафетах.
Сярод іх “Дружная парачка”,”Спрытныя скакуны”, “Перанясі і перадай”, “Снайпер”, “Перадаў-сядай” і інш.


Школа педагогического мастерства

Автор: levon.nat от 21-02-2020, 22:50
Школа педагогического мастерства
Собраться вместе – это начало,
Остаться вместе – это прогресс,
Работать вместе – это успех!
Генри Форд

21.02.2020 на базе нашей школы состоялась Школа педагогического мастерства «Успех» для заместителей директоров по воспитательной (учебно-воспитательной) работе по теме «Воспитательное пространство учреждения как составляющая воспитательного пространства района». Творческий отчёт в форме Flash-лаборатории представляла группа учащихся и педагогов. Знакомьтесь подробнее с программой проведения:

Школа педагогического мастерства [131,29 Kb] (cкачиваний: 10)

Міжнародны дзень роднай мовы

Автор: levon.nat от 21-02-2020, 22:09
Міжнародны дзень роднай мовы
21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы

ВІНШУЕМ СА СВЯТАМ!
Родная мова, цудоўная мова!
Ты нашых думак уток і аснова!
Матчын дарунак ад самай калыскі,
ты самацветаў яскравая нізка.
Уладзімір Дубоўка

Мова – душа народа, векавая памяць многіх пакаленняў, наш галоўны нацыянальны скарб. Жыве мова – жыве народ, жыве памяць продкаў. Ці доўга пражыве дрэва, калі ў яго абсякуць карані? Якім стане чалавек, калі ў яго забраць родную мову? І сёння гонар і абавязак усіх нас – шанаваць родную мову. Калі ты чуеш яе — ці то сучасную літаратурную, ці змешаную "трасянку", або мясцовую дыялектную — ведай, што гэта ўсё яна — наша беларуская мова. Не адварочвайся, а прымі яе, бо яе месца ў тваёй краіне. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнаная як роўная сярод іншых моў свету.
Дык не дай загінуць ёй, жывой і непаўторнай, “з легендаў і казак” сатканай, “вобразнай, вольнай, пявучай”, цудоўнай роднай мове.
У рамках святочнага дня прайшла акцыя “Я люблю родную мову” і прэзентацыя вучнёўскіх флаераў “У любімай мове, роднай, наскай, Ах, якія словы…”

Гродзенскі абласны дыктант

Автор: levon.nat от 21-02-2020, 22:03
Гродзенскі абласны дыктант
Гродзенскі абласны дыктант

21 лютага 2020 года ў 12.00 гадзін настаўнікі школы і бацькі прынялі ўдзел у Гродзенскім абласным дыктанце. Для напісання дыктанта быў прапанаваны тэкст “Праўда – памяць”, прысвечаны 75 – годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Cмотр строя и песни

Автор: levon.nat от 21-02-2020, 21:52
Cмотр строя и песни20 февраля в нашей школе прошел традиционный смотр строя и песни "Чеканя шаг", посвященный Дню Защитника Отечества. Ребята очень старательно готовились к этому мероприятию, учились строевой ходьбе, подбирали строевую песню, выбирали эмблему определенного рода войск, даже умудрялись достать военную форму. Из года в год их строевое мастерство растет, в этом убедились все: и зрители, и члены жюри. А сегодня оно состояло из заместителя военного комиссара Смолдырева Руслана Николаевича, членов Волковысской организации ветеранов войны в Афганистане Самущика Леонида Александровича, Буноса Николая Михайловича и членов родительского комитета школы Якута Дануты Ивановны, Левончук Анны Станиславовны. Мы очень благодарны членам Волковысский организации ветеранов войны в Афганистане за то, что они находят возможность поучаствовать в наших мероприятиях. Присутствие людей с боевыми нагрдами на груди мобилизует ребят быть лучше, организованнее, дружнее. Самым лучшим в строевой подготовке оказался 10-й класс. Они завоевали почетное 1-е место. 2-е место было отдано 11-му и 3-му классам. 3-е место разделили 6-ой и 8-ой классы. Были отмечены лучшие командиры отрядов. Ими признаны Шиманчук Кирилл (11 класс) – 1-ое место, Савко Елена(6 класс) – 2-ое место, Питкевич Никита (5 класс) – 3-е место.
Родительский комитет подготовил для ребят сладкие подарки, за что они также очень благодарны. Пользуясь случаем, мы поздравляем всех мужчин, мальчишек с Днём Защитника Отечества. Пусть над нами всеми будет только мирное небо!


Рускай мове дай разгрузку - размаўляй па-беларуску!

Автор: levon.nat от 20-02-2020, 20:50
Рускай мове дай разгрузку - размаўляй па-беларуску!Рускай мове дай разгрузку - размаўляй па-беларуску!
Такімі словамі сёння пачынаўся школьны дзень. Рабят, настаўнікаў і ўсіх работнікаў школы сустракалі цёплай усмешкай і запрашалі прыняць удзел у акцыі “Гавары па-беларуску”. Цікавыя словы, словазлучэнні, выразы з рускай мовы трэба было перакласці на беларускую і запісаць на чароўнай “Стужцы слоў”. Самымі сакавітымі сталі словы: бульба, жыццё, каханне, Радзіма, натхненне…
Вучні 11 класа сустрэліся ў літаратурнай гасцёўні “Вечная мелодыя кахання”. Яны прайшліся жыццёвымі сцежкамі беларускай паэткі Яўгеніі Янішчыц, пазнаёміліся з яе паэтычнай спадчынай, пачыталі вершы, праслухалі песні. Рабяты прыйшлі да высновы, што чытаць яе вершы патрэбна, каб не ачарствець, не азлобіцца, каб спазнаць глыбінныя тайны невычэрпнай чалавечай душы. Надоўга застануцца ў іх памяці словы “Пачынаецца ўсё з любві…”.



“БУСЛІК”

Автор: levon.nat от 20-02-2020, 20:43
“БУСЛІК”З мэтай развіцця і падтрымкі цікавасці школьнікаў да вывучэння беларускай мовы, літаратуры і мовазнаўства прайшоў традыцыйны рэспубліканскі конкурс па беларускай мове “БУСЛІК”.

“Роднай мовы гучаць пералівы”

Автор: levon.nat от 19-02-2020, 22:06
“Роднай мовы гучаць пералівы”
“Роднай мовы гучаць пералівы”

Пад такім дэвізам прайшоў сённяшні дзень у рамках Тыдня беларускай мовы. Падчас інтэлектуальнай гульні “Знаўцы роднай мовы” навучэнцы 3 і 4 класаў здзейснілі падарожжа ў краіну Мовазнавія. Дзве каманды - “Вясёлка” і “Усмешка”, пераходзячы са станцыі на станцыю, выконвалі розныя заданні: складалі прыказкі, прагаворвалі скарагаворкі, разгадвалі загадкі, падбіралі рыфмы да слоў і выпраўлялі памылкі ў сачыненнях сяброў. У выніку гульні каманда “Усмешка” (Шкулепа І., Турок К., Рыгоцкі М.) атрымала перамогу. Каманда “Вясёлка” ўзнагароджана граматай за актыўны ўдзел.
Навучэнцы 9 класа праверылі свае веды па беларускай мове, літаратуры, этнаграфіі, міфалогіі і фальклоры падчас інтэлектуальнай гульні-віктарыны “БелаВеды”. Абсалютным пераможцам стаў Станіслаўчык Арцём.
На працягу дня рабяты 7 класа актыўна стваралі флаеры, а ў час перапынкаў на калідорах і ў класах гучалі радкі з твораў беларускіх аўтараў. Акцыя “Чытаем па-беларуску” яшчэ раз нагадала ўсім, якая прыгожая і мілагучная наша родная мова.

Поздравляем!

Автор: levon.nat от 18-02-2020, 22:04
Поздравляем!Сегодня, 18 февраля, в Свислочском районном центре культуры и народного творчества собрались самые талантливые учащиеся нашего района на конкурс «Лидер года – 2020". Нашу школу представлял активный, артистичный и креативный учащийся 10 класса Левончук Андрей. Поздравляем Андрея, занявшего почётное 2 место! А также благодарим команду участников конкурса: Болбат Елизавету, Питкевич Ольгу, Дубровского Валентина, Гляковского Петра.

"Самая-самая родная мова"

Автор: levon.nat от 18-02-2020, 21:05
"Самая-самая родная мова"Сёння навучэнцы 5-6 класаў спрабавалі стварыць уласныя флаеры. Падчас творчай працы рабяты разгадалі таямніцы “незвычайных” беларускіх слоў.
А потым навучэнцаў 6 класа чакаў інфармацыйны калейдаскоп “Самая-самая родная мова”, дзе яны пазнаёміліся з цікавымі фактамі пра беларускую мову. У выніку сустрэчы з’явіўся Топ -5 самых цікавых звестак пра нашу родную мову.


 

Мы рады,
что Вы посетили
наш сайт..
Добро пожаловать!