11 кастрычніка навучэнцы 4 класа наведалі ваенную экспазіцыю школьнага музея “Млын часу”. Падчас экскурсіі дзеці пашырылі свае веды аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі нашага пасёлка, аб людзях, якія мужна змагаліся за вызваленне Поразава ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Асаблівую цікавасць у навучэнцаў выклікала інфармацыя кіраўніка музея Кухарчык Т. А. пра партызанскі рух на тэрыторыі Свіслацкага раёна. Хлопчыкі і дзяўчынкі былі ўражаны мужнасцю і гераізмам людзей, якія, рызыкуючы сваім жыццём, дапамагалі партызанам весці барацьбу з фашыстамі.