5 красавіка ў школе прайшоў
Дзень матэматыкі. Для навучэнцаў 2-4 класаў была арганізавана
квэст-гульня “У свеце матэматыкі”. Мэта гульні: актуалізацыя ведаў навучэнцаў па матэматыцы, садзейнічанне развіццю вылічальных навыкаў, лагічнага мыслення. Дзеці адказвалі на цікавыя пытанні, рашалі задачы - жарты. У выніку 1 месца заняла каманда 4 класса, 2 месца падзялілі паміж сабой каманды 2 і 3 класаў.
Актуалізацыі ведаў па матэматыцы, развіццю вылічальных навыкаў, лагічнага мыслення садзейнічала
гульня “Матэматычны кактэйль” (5-7 класы). Пераможцамі у гэтай гульні стала каманда 5 класа.
З мэтай развіцця пазнавальнай цікавасці ў навучэнцаў, павышэння творчай актыўнасці, развіцця ў школьнікаў умення вылучаць галоўнае, лагічна выкладаць думкі, развіцця памяці, увагі, пашырэння кругагляду, выхавання матэматычнай культуры, павагі да суперніка, умення весці спрэчку, умення працаваць у камандзе прайшоў
матэматычны КВН “Хто хоча стаць выдатнікам?”(7-9 класы).
Таксама для навучэнцаў 8-11 класаў былі арганізавана
гульня “Судоку” і матэматычныя галаваломкі “Задачы на кемлівасць”, у працэсе якіх ў дзяцей выпрацоўваўся навык самастойнага мыслення, пераключэння ўвагі. Захапіўшыся гульнёй, дзеці не заўважалі, што вучацца: яны запаміналі новае, арыентаваліся ў незвычайных сітуацыях, папаўнялі запас уяўленняў, паняццяў, развівалі фантазію. Пераможцамі стала каманда 8 класа.