Навучэцы 5-9 класаў прынялі ўдзел у віктарыне “Знаўцы прыроды". Рабяты адказвалі на цікавыя пытанні, адгадвалі загадкі, пазнавалі жывёл і расліны па апісанні.
Развіццю творчых здольнасцей, кемлівасці, пашырэнню ведаў аб прыродзе і прыродаахоўнай дзейнасці, развіццю ўмення працаваць у камандзе садзейнічаў конкурс эрудытаў "Экалагічнае асарці", у якім удзельнічалі навучэнцы 6-8 класаў. У гульні спаборнічалі дзве каманды "Гаспадары планеты" і "Эколагі". Для ўдзельнікаў былі прапанаваны конкурсы:"Лясная віктарына", "Рыбны", "Экалагічны святлафор", "Дапоўні прыказку ці прыкмету" і інш. Перамаглі "Эколагі".
У рамках Дня экалогіі ў першым класе прайшоў урок адкрыццяў "Дзівосны свет прыроды". Першакласнікі пазнаёміліся з мікраскопам, правіламі работы з ім, малявалі бактэрый. Даведаліся, якую ролю выконваюць мікраарганізмы ў прыродзе, чым яны шкодныя і карысныя людзям.
Для навучэнцаў 9-11 класаў быў арганізаваны прагляд відэароліка "Глабальныя праблемы чалавецтва". Навучэнцы яшчэ раз упэўніліся, што глабальныя праблемы - гэта праблемы, якія закранаюць жыццёвыя праблемы ўсіх жыхароў Зямлі, і іх вырашэнне патрабуе сумесных намаганняў усіх краін свету.
Акрамя гэтага навучэнцы школы прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў, фотаздымкаў "Мы ў адказе за тых, каго прыручылі", інтэрнэт-алімпіядзе па экалогіі. Самымі актыўнымі ўдзельнікамі мерапрыемстваў былі навучэнцы 3, 6, 8, 9 класаў. Дзень быў насычаным, цікавым і пазнавальным для ўсіх рабят.