Былі падведзены вынікі адукацыйнага працэсу, названы выдатнікі і харашысты вучэбнай дзейнасці, пералічаны дасягненні навучэнцаў пры ўдзеле ў спаборніцтвах і конкурсах розных узроўняў.
Адзін з хвалюючых момантаў лінейкі – зварот дырэктара школы да прысутных. З вуснаў Ларысы Іванаўны Паплаўскай гучаў загад з аб’яўленнем падзяк за выдатную і добрую вучобу, спартыўныя і творчыя дасягненні. Гэта стане стымулам для імкнення да далейшых перамог.
На лінейцы прысутнічаў старшыня Поразаўскага сельскага савета Віктар Вацлававіч Акудовіч. Ён адзначыў, што для Беларусі захаванне гістарычнай спадчыны – справа першараднай важнасці, прадаставіў экспанаты для школьнага музея і выказаў упэўненасць у тым, што памяць продкаў будзе захоўвацца.
Самых актыўных удзельнікаў піянерскіх спраў назвала педагог-арганізатар Наталля Іванаўна Гуштын.
Старшыня вучнёўскага самакіравання Дзіяна Ботвіч пазнаёміла з планам работы на канікулы і заклікала навучэнцаў удзельнічаць не толькі ў справах, якія будуць арганізаваны ва ўстанове адукацыі, але і наведваць Поразаўскую бібліятэку-цэнтр краязнаўства, дзе пройдуць мерапрыемствы Тыдня дзіцячай кнігі.
Педагог сацыяльны Ала Станіславаўна Дуброўская нагадала пра тое, што адпачынак на канікулах павінен праходзіць “у рамках прававога поля”, а выкананне правіл бяспекі жыццядзейнасці – галоўная ўмова арганізаванага адпачынку.