2 лютага ў школе прайшоў метадычны дзень
2 лютага ў школе прайшоў метадычны дзень “Сучасныя тэхналогіі, метады і сродкі візуалізацыі вучэбнай інфармацыі”. У рамках дня педагогі ўстановы мелі магчымасць наведаць майстар-класы настаўніка рускай мовы і літаратуры Шымко М.А. “Павышэнне матывацыі да вывучэння рускай мовы і літаратуры сродкамі мультымедыйных тэхналогій” і англійскай мовы Ганчаровай М.А. “Выкарыстанне сэрвісаў на ўроках англійскай мовы”. Вопытны і малады крэатыўны педагог у даступнай форме прадставілі магчымасці выкарыстання ў адукацыйным працэсе сэрвісаў Thinglink, Quizlet, Linoit, падзяліліся вопытам выкарыстання постэрнай прэзентацыі і разнастайных прыёмаў.
Дыялогавая пляцоўка “Візуалізацыя вучэбнай інфармацыі як неад’емная частка працэсу навучання”, арганізаваная кіраўніком творчай групы “Адукацыйны эфект тэхналогіі візуалізацыі вучэбнай інфармацыі” Галась М.Ч., дазволіла прааналізаваць рэзультатыўнасць, праблемы і перспектывы прымянення тэхнік візуалізацыі вучэбнай інфармацыі ў адукацыйным працэсе.
Дадаткова пазнаёміцца з матэрыяламі можна па спасылках
“Павышэнне матывацыі да вывучэння рускай мовы і літаратуры сродкамі мультымедыйных тэхналогій” “Выкарыстанне сэрвісаў на ўроках англійскай мовы”
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам
зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.