Сделать домашней|Добавить в избранное
 

 
Порозовская средняя школа » Информация » Інфармацыйнай гадзіны “Як гэта было”

Інфармацыйнай гадзіны “Як гэта было”

Автор: levon.nat от 27-04-2021, 21:04
26 красавіка 1986 года ... Гэтая дата стала асаблівай не толькі для грамадзян Украіны, Беларусі, Расіі, але і для ўсяго свету. Усё цывілізаванае чалавецтва ў гэты дзень згадвае пра падзеі на Чарнобыльскай АЭС, пра тых, хто, не шкадуючы жыцця і здароўя, стаў на барацьбу з радыяцыйнай стыхіяй. У гэтым годзе спаўняецца 35 гадоў з дня Чарнобыльскай катастрофы ...
Чарнобыль – трагедыя, подзвіг, папярэджанне..
Так гучала тэма інфармацыйнай гадзіны ў 7 класе, якая прайшла ў форме “Як гэта было”. Вучні прадставілі інфармацыю ў трох тэматычных блоках: “Гістарычная даведка”, “Цаной свайго жыцця”, “Рэха аварыі”. Рабяты расказалі пра прычыны і наступствы трагедыі, пра людзей, якія рызыкавалі сваім жыццём дзеля выратавання іншых, пра герояў-лётчыкаў, якія 8 сутак засыпалі рэактар адмысловай сумяссю, кожны раз падвяргаючы сваё жыццё велізарнай дозе радыяцыі.Успомнілі і жыхара горада Мінска Васіля Вадалажскага, які мае званне Героя Расіі. На фасадзе яго дома ў ваенным гарадку Уручча ўстаноўлена памятная дошка, каля якой кожны год 26 красавіка праводзяцца адпаведныя ўрачыстыя мерапрыемствы. Навучэнцы, дзякуючы інфармацыйным тэхналогіям, убачылі, як выглядае зона адчужэння, здзейснілі віртуальную экскурсію на Беларускую атамную электарстанцыю, пазнаёміліся з навучальнымі ўстановамі, якія на сённяшні дзень рыхтуюць спецыялістаў па ядзернай энергетыцы.
Ці вылечыцца наша зямля ад радыяцыі, ці забудзе, якія здзекі прыйшлося ёй перажыць ад Чарнобыльскай катастрофы? Ніхто не можа адказаць на гэтае пытанне. Мы прывыклі ўсё браць ад прыроды, але нічога не даваць ёй у замен. Чыстае паветра, незабруджаная зямля, чыстая вада – вось, што патрэбна заўсёды ўсім людзям на планеце. Сёння ўсе мы разам і кожны паасобку адказваем за тое, што адбываецца на Зямлі. Мы павінны захаваць цудоўны скарб прыроды для нашых нашчадкаў. Але і праз гады, як прарок, як папярэджанне, маленькім сцягам будзе пульсаваць зорка Чарнобыля.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Комментарии:

Оставить комментарий
 

Мы рады,
что Вы посетили
наш сайт..
Добро пожаловать!