На вялікім перапынку школьнікі прынялі ўдзел у флэшмобе “Танцуй з намі” пад папулярныя песні замежных кампазітараў.
Адбыўся таксама “Конкурс сэлфі”, у якім навучэнцы павінны былі зразумець (заданні даваліся на англійскай мове)з чым або з кім зрабіць сэлфі. Атрымала перамогу вучаніца 5 класа Аліса Бабаш.
Вучні 9-11 класаў мелі магчымасць праверыць свае веды ў віктарыне “Ці ведаеш ты Брытанію?” з выкарыстаннем мультыборда і сваіх мабільных тэлефонаў. Перамог вучань 11 класа Андрэй Леванчук. Некалькі балаў не хапіла да перамогі вучням 10 класа, якія занялі 2 месца. 3 месца ў вучаніцы 11 класа Болбат Елізаветы.
Вучні малодшых і сярэдніх класаў прынялі ўдзел ў конкурсе малюнкаў “Брытанія маімі вачыма”. Пераможцы конкурсу -Вікторыя Верабей (5 клас), Іван Глякоўскі (3 клас), Яна Дмухоўская (5 клас).
Пасля ўрокаў адбыўся конкурс чытачоў англійскай паэзіі “Ведаць англійскую мову – здорава”. Удзельнічалі вучні 3-11 класаў. Хочацца асабліва адзначыць добрае валоданне мовай Глякоўскай Міланы(9 клас),Станіслаўчыкы Арцёма і Цітка Артура(10 клас) і артыстычнасць самых юных чытальнікаў Глякоўскага Івана ,
Гойлік Валерыі,Анісені Максіма.Усе ўдзельнікі і слухачы атрымалі салодкія прызы.
Вучні, несумненна, атрымалі задавальненне ад удзелу ў конкурсах, пашырылі свае веды аб краінах вывучаемай мовы і яшчэ раз папрактыкаваліся ў выкарыстанні англійскай мовы.
The day of English was great!!!