Сделать домашней|Добавить в избранное
 

 
Порозовская средняя школа » Информация » Урок мужнасці “Афганістан – жывы боль”

Урок мужнасці “Афганістан – жывы боль”

Автор: levon.nat от 16-02-2021, 21:36
Рабяты яшчэ раз звярнуліся да трагічных старонак Афганскай вайны 1979-1989гг. Што за краіна такая Афгагністан? У чым сутнасць “афганскага крызісу” 1970-х? Хто такія воіны-інтэрнацыяналісты? Вучні праслухалі армейскія песні, праглядзелі відэаматэрыялы, пачыталі вершы, прысвечаныя падзеям той вайны. Яны даведаліся, якімі небяспечнымі могуць быць прафесіі верталётчыка і снайпера, пазнаёміліся з новымі значэннямі слоў “зялёнка”, “груз-300”, “Чорны цюльпан”, “дух”. Але найбольш уразілі рабят лічбы: 9 гадоў 1 месяц і 18 дзён працягвалася вайна, прынялі ўдзел каля мільёна савецкіх салдат, больш за 32 тысячы беларусаў, 416 маштабных аперацый… Вучні “пабывалі” на востраве Мужнасці і Смутку, каб яшчэ раз успомніць і ніколі не забываць пра подзвіг воінаў-афганцаў.
Войны заканчваюцца, а гісторыя вечная. Сышла ў гісторыю і афганская вайна. Але ў памяці людской ёй яшчэ жыць доўга, таму што яе гісторыя напісана крывёю салдат і слязьмі маці. Яна будзе жыць у памяці сірот, якія засталіся без бацькоў. Будзе жыць у душах тых, хто ў ёй удзельнічаў. Пакаленне, абпаленае яе агнём, як ніхто засвоіла ваенныя і маральныя ўрокі той нікім і нікому неаб'яўленай, гераічнай і трагічнай афганскай вайны.



Урок мужнасці “Афганістан –  жывы боль”

Урок мужнасці “Афганістан –  жывы боль”
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Комментарии:

Оставить комментарий
 

Мы рады,
что Вы посетили
наш сайт..
Добро пожаловать!