Сделать домашней|Добавить в избранное
 

 

СВЯТА НАВУКІ

Автор: levon.nat от 1-02-2021, 19:28
Сённяшні дзень для навучэнцаў 2-6 класаў стаў сапраўдным святам. Іх чакала сустрэча з незвычайным, новым, цікавым і неверагодным. Традыцыйнае СВЯТА НАВУКІ яшчэ раз даказала, што кожны з рабят трошачкі чараўнік, нават вучоны.
Навучэнцы 2 класа разам з казачнымі героямі здзейснілі незвычайнае падарожжа ў краіну ДВОЕЧНІКАЎ, каб знайсці і вярнуць назад украдзеныя дзясяткі і дзявяткі. Там іх чакалі розныя цікавыя заданні і выпрабаванні. Навучэнцы складалі словы, спявалі песні, танцавалі, рашалі задачы, малявалі… Украдзеныя адзнакі былі вернуты.
Навучэнцы 3-4 класаў сустрэліся ў інтэлектуальнай гульні “ЮНЫЯ ЭРУДЫТЫ”. Тры каманды: “Апельсінкі”, “Вясёлка”, “Кніганосікі” спаборнічалі за званне “Юны эрудыт”. Рабяты рашалі задачы, разгадвалі рэбусы і галаваломкі, майстравалі карабель і нават спявалі. Пераможцам стала каманда “Апельсінкі”: Шкулепа І., Шыманіца К., Блажэй А., Хлусевіч А., Турок М.
Дакрануцца да таямніц уласнага ўнутранага свету, пратэсціраваць сваю памяць і ўвагу змаглі навучэнцы 5 класа падчас псіхалагічнай гульні з элементамі трэнінгу, праведзенай педагогам-псіхолагам Глякоўскай І.З.
А самая цікавыя і незвычайныя заданні чакалі навучэнцаў 6 класа. Іх “сустрэў” МАБІЛЬНЫ СВЕТ: 23 самыя цікавыя факты пра мабільныя тэлефоны, конкурсы “Намалюй клавіятуру”, “Мабільны эшалон”, “Блютуз”, “Спіс кантактаў”. Рабяты даведаліся шмат новага пра сучасныя гаджэты, паўтарылі асноўныя правілы карыстання мабільным тэлефонам. Пераможцам конкурсаў сталі: Шымко Д., Штоп Д., Нелюбовіч Д., Мікшута М., Арсеньеў К.
Фінальным акордам свята стала абарона даследчых работ. Юныя даследчыкі здзівілі членаў журы сваімі цікавымі вопытамі, уменнем выступаць перад аўдыторыяй і адказваць на пытанні. Граматамі за цікавыя даследаванні ўзнагароджаны Лепешка А., Анісеня М., Угляніца А.
Вялікі дзякуй усім, хто дапамог стварыць святочны настрой: педагогу-псіхолагу І.З.Глякоўскай, навучэнцам 7 класа Якіменцы К., Васілеўскай В., Саўко А., Кавальчуку У. А ўсім рабятам вялікі дзякуй за пазітыў, актыўнасць і знаходлівасць.
Няхай гэты дзень, рабяты, стане для вас маленькім крокам у свет вялікай навукі.


СВЯТА НАВУКІ

СВЯТА НАВУКІ

СВЯТА НАВУКІ

СВЯТА НАВУКІ

СВЯТА НАВУКІ

СВЯТА НАВУКІ

СВЯТА НАВУКІ

СВЯТА НАВУКІ

СВЯТА НАВУКІ

СВЯТА НАВУКІ

СВЯТА НАВУКІ

СВЯТА НАВУКІ

СВЯТА НАВУКІ

СВЯТА НАВУКІ

СВЯТА НАВУКІ

СВЯТА НАВУКІ

СВЯТА НАВУКІ
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Комментарии:

Оставить комментарий
 

Мы рады,
что Вы посетили
наш сайт..
Добро пожаловать!