22 студзеня ў маладзёжным цэнтры "Гродна" ва ўрачыстай абстаноўцы 52 чалавекі атрымалі стыпендыю Гродзенскага абласнога аддзялення Беларускага фонду міру. Ужо 16 гадоў грамадскае аб'яднанне на Гродзеншчыне заахвочвае таленавітую моладзь. За гэты час больш за 1600 школьнікаў і студэнтаў вобласці атрымалі ганаровую ўзнагароду. Сярод узнагароджаных і навучэнка 11 класа нашай школы Крысціна Кабыляк. Віншуем цябе, Крысціна, і жадаем далейшых поспехаў!