У час літаратурнай гасцёўні
«Шлях у 32 гады” навучэнцы ўпэўніліся, што ні адна падзея пасля Вялікай Айчыннай вайны не кранула за жывое столькі людзей у свеце, як выбух 4-га рэактара Чарнобыльскай АЭС. Свае літаратурныя творы памяці загінуўшых пры ліквідацыі аварыі, самой трагедыі прысвяцілі многія паэты нашай шматмільённай планеты. Узнёсла і пранікнёна гучалі радкі вершаў В.Зуёнка, Э. Акуніна, М. Маляўкі з вуснаў Піткевіч В., Саўко Г., Болбат Л.
Дым Айчыны – чарнобыльскі дым.
Не салодкі ён, а гаркаваты.
О, як часта яго мы снім-
Чорны дым, нібы чорны саван. ( Э. Акулін)