Дзень Канстытуцыі — адно з галоўных дзяржаўных свят Рэспублікі Беларусь. У Канстытуцыі замацавана права на працу, адукацыю, медыцынскае абслугоўванне і многія іншыя. Канстытуцыя вызначае і абавязкі грамадзян перад дзяржавай. Менавіта аб гэтым гутарылі навучэнцы 7 класа падчас адкрытага дыялогу. Хлопчыкі і дзяўчынкі засяродзілі ўвагу на асноўных правах і абавязках. А яшчэ зазначылі, што менавіта сёння 15 сакавіка 2022 года ўступае ў сілу Асноўны Закон са зменамі і дапаўненнямі, які быў прыняты на рэферэндуме 27 лютага.