Згодна плана работы школы на 2016 – 2017 нав. год, 23 сакавіка праводзіўся
Дзень біялогіі і хіміі. У падрыхтоўцы ўдзельнічалі настаўнікі Т.М.Макарэвіч, Шалкевіч І.М., а таксама ініцыятыўная група з навучэнцаў, якія праяўляюць інтарэс да біялогіі, хіміі
(Бялава П. – 11 клас, Базыльчык В., Друць М. – 10 клас, Сабіраў А., Акудовіч Д. – 9 клас).Праграма правядзення Дня экалогіі прадугледжвала розныя формы і метады пазаўрочнай дзейнасці: конкурс знаўцаў біялогіі, гульню, прэзентацыю, практыкум. Умела спалучаліся калектыўныя і індывідуальныя формы работы. Вучні 11 класа выпусцілі газету “Без биологии никак”, якую размясцілі на сайце ўстановы адукацыі, вучні 4 класа зрабілі каллаж “Сонца – аснова жыцця”, наведалі выставу навукова-папулярнай літаратуры.
Лепшымі знаўцамі біялогі паказалі сябе навучэнцы 8 класа, на другім месцы – 11 клас, на трэцім – 7 клас.