Сделать домашней|Добавить в избранное
 

 
Порозовская средняя школа » Последние публикации на сайте
Сортировать статьи по: дате | популярности | посещаемости | комментариям | алфавиту

А Ў НАС У ШОСТЫ ДЗЕНЬ…

Автор: admin от 22-02-2018, 08:23
А Ў НАС У ШОСТЫ  ДЗЕНЬ… 24.02.2018
Хлопчыкі і іх таты збяруцца на спартландыі «Выпрабаванні для сапраўдных мужчын»
Балельшчыкі! Ад вашай актыўнай падтрымкі залежыць вынік!
Уваходны білет у спартыўную залу – ваш добры настрой.
Чакаем!


Лепшыя валейбалісты раёна і вобласці – да нас у шосты дзень!
Паважаныя навучэнцы, спяшайцеся падтрымаць каманду выпускнікоў школы!
Будзьце “Разам з камандай!”
Пачатак спаборніцтваў у 12.00



Кіраўнік ІБЦ Наталля Іванаўна Гуштын запрашае прыняць удзел у Інфарм-дайджэсце «1 сакавіка – Дзень барацьбы з наркаманіяй». На ўсе вашы пытанні вы атрымаеце адказы!
А тыя, хто “у тэме”, упэўняцца, што ведалі далёка не ўсё.


Хочаш больш даведацца аб прафесіях, запатрабаваных на рынку працы?
Якія прафесіі лічацца самымі папулярнымі ў маладых асоб?
Чакаем цябе на Экспрэс-інтэрв’ю “Сучасныя прафесіі”
Месца сустрэчы – кабінет №55



Губляешся ў складанай сітуацыі… Адчуваеш сябе няёмка, калі на цябе звяртаюць увагу…
Саромеешся выказаць сваё меркаванне… Тады табе да Іны Здзіславаўны.
Ты зразумееш: усё можна выправіць!

Гадзіна роднай мовы

Автор: admin от 21-02-2018, 22:04
 Гадзіна роднай мовы      21 лютага навучэнцы 10 класа наведалі Поразаўскую гарадскую бібліятэку- цэнтр краязнаўства, дзе іх чакала сустрэча з родным словам. Работнікамі бібліятэкі І.У.Сарай і М.І.Сакалоўскай была падрыхтавана гадзіна роднай мовы “Родная мова – бясцэнная спадчына”. Адметна тое, што навучэнцы не толькі пабывалі ў якасці слухачоў, але і самі сталі актыўнымі ўдзельнікамі мерапрыемства: чыталі вершы, расказвалі аб сваіх любімых кнігах беларускіх аўтараў. А яшчэ падлеткі з задавальненнем наведалі Музей ганчарства.

21 лютага адзначаецца Дзень роднай мовы.

Автор: admin от 21-02-2018, 19:13
21 лютага адзначаецца Дзень роднай мовы.21 лютага адзначаецца Дзень роднай мовы.
Школьная бiблiятэка падрыхтавала выставу «Час чытаць на роднай мове», дзе былі прапанаваны творы беларускiх пісьменнікаў. Таксама самыя актыўныя чытачы рэкламавалі сваім сябрам кнігі на роднай мове і раілі іх пачытаць.

З карысцю для здароўя

Автор: admin от 18-02-2018, 22:27
З карысцю для здароўяУ суботу, 1 7 лютага, аматары зімовых відаў спорту сабраліся на школьным стадыёне. Навучэнцы змаглі адпачыць з карысцю і прадэманстраваць сваё майстэрства у лыжных гонках, катанні на лёдзе .

Прафарыентацыйная сустрэча

Автор: admin от 18-02-2018, 22:24
 Прафарыентацыйная сустрэча17 лютага навучэнцы 10 і 11 класаў наведалі Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт, дзе праводзіўся дзень адкрытых дзвярэй. Юнакі і дзяўчаты сустрэліся з выкладчыкамі і студэнтамі ўніверсітэта, наведалі майстар-класы, пазнаёміліся матэрыяльна-тэхнічнай базай навучальнай установы. Акрамя гэтага ў наведвальнікаў была цудоўная магчымасць паспрабаваць на смак асобныя гатункі малочнай, мясной і хлебабулачнай прадукцыі, якую падрыхталі будучыя тэхнолагі.

Відэалекторый з абмеркаваннем “Охота за разумом

Автор: admin от 17-02-2018, 14:44
Відэалекторый з абмеркаваннем “Охота за разумом17 студзеня навучэнцаў школы бібліятэкар запрасіла на прагляд відэа “Стоп-наркотыкам”. Рабяты паўдзельнічалі ў абмеркаванні відаэ, пазнаёміліся з тэматычнай выставай “На старонках аб шкодных звычках ”. У ходзе мерапрымства навучэнцы зразумелі, што прафілактыка выкарыстання наркатычных рэчываў – справа сур’ёзная.

15 лютага - Дзень Памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

Автор: admin от 16-02-2018, 13:37
15 лютага - Дзень  Памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў15 лютага інфармацыйная гадзіна ў 11 класе прайшла незвычайна. Навучэнцаў запрасілі ў госці супрацоўнікі Поразаўскай бібліятэкі-цэнтра краязнаўства. Рабяты наведалі Музей ганчарства і сталі ўдзельнікамі мерапрыемства, прысвечанага 29 гадавіне вываду войск з Афганістана. Вершы, пранікнёныя словы і фрагменты фотафільмаў прымусілі рабят яшчэ раз задумацца аб такіх каштоўнасцях, як МІР, НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ, РАДЗІМА.

15 февраля-День памяти воинов интернационалистов

Автор: admin от 15-02-2018, 18:12
15.02.2018 года в рамках автопробега по местам захоронения воинов-интернационалистов прошёл митинг на месте захоронения В.И. Потоцкого.15 февраля-День памяти воинов интернационалистов

Лабиринт безопасности

Автор: admin от 15-02-2018, 18:06
Лабиринт безопасностиВторой этап республиканской акции «Безопасность – в каждый дом!» работники Свислочского районного отдела по чрезвычайным ситуациям вместе с работниками здравоохранения побывали в ГУО «Гимназия №1 г. Свислочь» и встретились с гимназистами старших классов.
Встреча прошла в форме профилактической беседы, в ходе которой учащиеся могли вместе обсуждать тему безопасности, задавать интересующие вопросы. Инспектор инспекции надзора и профилактики Егор Горбач рассказал о том, какая ситуация с пожарами и гибелью на них людей складывается на территории Гродненской области и Свислочского района, из-за чего все же происходят пожары и какие меры безопасности должен соблюдать каждый человек, для того, чтобы их избежать. С интересом прошла викторина «Где логика?», в которой участвовали две команды. Егор Александрович показывал слайды и наводящими вопросами, что изображено на картинках давал подсказки, а ребята, по очереди давали правильные ответы.
Специалист группы пропаганды и взаимодействия с общественностью Александр Новосад ознакомил и продемонстрировал на смартфоне работу мобильного приложения «Помощь рядом».
Валеолог УЗ «Свислочская ЦРБ» Людмила Савко рассказала о способах оказания первой помощи пострадавшим при отравлении угарным газом, при получении травм. Людмила Чеславовна показала присутствующим, как правильно наложить стерильную повязку на место ожога. В ходе выступления были показаны видеоролики «Причины пожаров» и «Поведение при пожаре».
Всем учащимся спасатели вручили красочные и полезные брошюры и памятки по основам безопасности жизнедеятельности.

А Ў НАС У ШОСТЫ ДЗЕНЬ…

Автор: admin от 14-02-2018, 17:25
А Ў НАС У ШОСТЫ  ДЗЕНЬ…17.02.2018
Дзень прававых ведаў


ХОЧАШ ДАВЕДАЦЦА ЎСЁ АБ АДКАЗНАСЦІ?
РАЗУМЕЕШ ВАЖНАСЦЬ ЗАКОНАЎ?
ЛІЧЫШ СВАІМ АБАВЯЗКАМ ВЕДАЦЬ ІХ, КАБ НЕ ПАРУШАЦЬ?
ТАДЫ ЧАКАЕМ ЦЯБЕ НА ГУЛЬНЯВЫМ ПРАКТЫКУМЕ «ЗАКОН І АДКАЗНАСЦЬ»


Спяшайцеся запісацца на экскурсійна-прафарыентацыйную паездку ў Гродзенскі аграрны ўніверсітэт.
Усе пытанні да Астапчык Т.І.


Любая гульня мае свае правілы! Іх неабходна ведаць і захоўваць.
Запрашаем з 10.00 да 11.00 на Час актыўнага адпачынку
“Гульні па правілах!”
Настаўнікі фізічнай культуры і здароўя стануць тваімі добрымі дарадцамі.


Для вас заўсёды адчынены дзверы кабінета №55!
Вам будуць рады педагог-псіхолаг Іна Здзіславаўна Глякоўская і
педагог сацыяльны
Ала Станіславаўна Дуброўская


Дзейнасць ІБЦ
(Прафілактыка выкарыстання наркатычных рэчываў – справа сур’ёзная. Ведаць аб наркотыках трэба ўсё. Кіраўнік ІБЦ запрашае вас на відэалекторый з абмеркаваннем «Охота за разумом»)

Интеллектуальные игры

Автор: admin от 11-02-2018, 20:46
Интеллектуальные игрыРебята 4 класса приняли участие в районной интеллектуальной игре, которая способствовала углублению знаний учащихся по предметам, развитию внимания, логического мышления, умению работать в команде. Участники команды : Черепок Валерия, Якименко Ксения, Анисеня Дмитрий, Баринова Вероника, Агеец Максим, Ревицкий Тимур. Команда «Знайки» награждена грамотой за активное участие.

Весела зімой

Автор: admin от 11-02-2018, 16:53
Весела зімойЛюты падсыпаў свежага пушыстага сняжку, і таму ў суботні дзень дзеці паспяшаліся на школьны стадыён. Хлопчыкі і дзяўчынкі дружнай гурбой ляпілі снегавіка і гулялі ў снежкі, каталіся на катку і спаборнічалі на лыжні. Развучылі новыя гульні” Ангелы”, “ След у след”. У пару зімовых гульняў і забаў нікому сумаваць не давялося. Найбольш актыўнымі былі вучні 3 класа.

День юного героя-антифашиста

Автор: admin от 9-02-2018, 17:24
День юного героя-антифашиста8 февраля прошёл информ-дайджест «День юного героя-антифашиста: страницы истории».
В 1998 году на II международном сборе пионеров в Минске по предложению делегации нашей страны было решено наряду с памятными для всей пионерии датами (9 мая – День Победы и 19 мая – День пионерской дружбы) отмечать и 8 февраля – День юного героя-антифашиста.
Здрадовский Матвей и Савко Гражина познакомили присутствующих с историей Дня юного героя-антифашиста. «Когда и кем он был утвержден», «В честь каких событий отмечается этот день?», «Кто такой Даниэль Фери и Фадыл Джамаль?», «Что вам известно о советских молодогвардейцах?» - на эти и другие вопросы все участники мероприятия получили ответы.
Участники вспомнили поименно пионеров-героев Великой Отечественной войны.
Председатель совета дружины Ольга Питкевич ещё раз напомнила страницы из жизни Марата Казея, чьё имя носит дружина.

А Ў НАС У ШОСТЫ ДЗЕНЬ…

Автор: admin от 8-02-2018, 07:49
А Ў НАС У ШОСТЫ  ДЗЕНЬ…10.02.2018

Табе падабаецца праводзіць час з сябрамі?
Хочаш быць здаровым?
Ты вясёлы і няўрымслівы?
Запрашаем на Час спартыўных гульняў пад дэвізам “Здаровы я – здаровая краіна!”


Табе будуць рады настаўнікі фізічнай культуры і здароўя!

Адпачнём прадуктыўна! Злепім Снегавіка разам на школьным стадыёне!

Жадаем перамогі ўдзельнікам раённай інтэлектуальнай гульні “Што? Дзе? Калі?”: Агейцу Максіму, Анісені Дзмітрыю, Барынавай Вераніцы, Чарапок Валерыі, Якіменка Ксеніі, Рэвіцкаму Цімуру

МАРЫШ АБ БУДУЧАЙ ПРАФЕСІІ?
НЕ ВЫЗНАЧЫЎСЯ З ВЫБАРАМ?
ХОЧАШ ДАВЕДАЦЦА БОЛЬШ АБ ПРАФЕСІЯХ?
ЗАПРАШАЕМ НА ІНФАРМ-ДАЙДЖЭСТ “ТВОЙ ПРАВІЛЬНЫ ПРАФЕСІЙНЫ ВЫБАР”
ДУБРОЎСКАЯ А.С., ПЕДАГОГ САЦЫЯЛЬНЫ, АДКАЖА НА ЎСЕ ПЫТАННІ!


Загадчык музея “Млын часу”Т.А.Кухарчык
запрашае на інтэлектуальна-пазнавальны турнір “Беларусь: старонкі гісторыі і сучаснасць”



ІБЦ запрашае!
Выраб тэматычных буклетаў “Стыль жыцця – здароўе” – справа не простая.
З дапамогай Гуштын Н.І.ты справішся з ёй
.

Адпачывайце на дыскатэцы “Мы за здаровы лад жыцця”
Час: 19.00-21.30
Месца правядзення: фае
Удзельнікі: 8-11 кл.
Адказныя: Здрадоўская Н.І., Белава М.В

СВЯТА НАВУКІ

Автор: admin от 8-02-2018, 06:26
СВЯТА НАВУКІ7 лютага прайшло традыцыйнае СВЯТА НАВУКІ. Усіх парадавалі і здзівілі сваімі даследчымі работамі Чарапок Л.(4 клас) і Штоп Д. (3 клас). Затым рабяты атрымалі маршрутны ліст і адправіліся ў цікавае падарожжа па КРАІНЕ НАВУКІ. Яны сустрэліся з хімічнымі цудамі, разгадалі загадкі фізікі, пабывалі ў гасцях у школьным музеі “Млын часу” і паспрабавалі стварыць прыгажосць сваімі рукамі. Навучэнцы 5і 6 класа прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні “Скрозь магічны крышталь”, пераможцам якой стала каманда “Дружная чацвёрка”.

СВЯТА НАВУКІ

Автор: admin от 5-02-2018, 07:00
СВЯТА НАВУКІ
УВАГА! УВАГА! УВАГА!

Запрашаем навучэнцаў 2- 6 класаў прыняць удзел у СВЯЦЕ НАВУКІ, якое пройдзе 7 лютага. Вас чакае незвычайнае падарожжа, падчас якога вы ўбачыце хімічныя цуды, разгадаеце сакрэты фізікі, зможаце зазірнуць у гістарычнае мінулае і паспрабуеце стварыць цуды сваімі рукамі.

 

Мы рады,
что Вы посетили
наш сайт..
Добро пожаловать!