14 студзеня прайшло традыцыйнае СВЯТА НАВУКІ. Навучэнцы 2 класа здзейснілі незвычайнае падарожжа ў Краіну невывучаных урокаў. Там іх сустрэлі Хуліган і яго сяброўка Балтуння, якія падрыхтавалі для рабят розныя цікавыя заданні і выпрабаванні. Навучэнцы спявалі песні, танцавалі, рашалі задачы, малявалі… Украдзеныя “дзявяткі” і “дзясяткі” былі вернуты.
Навучэнцы 3-4 класаў сустрэліся ў інтэлектуальнай гульні “Хачу ўсё ведаць”. Дзве каманды “Вучоны кот” і “Вучоная пчолка” парадавалі членаў журы і балельшчыкаў сваімі адказамі. Пераможцам гульні стала каманда “Вучоная пчолка”: Здрадоўскі Марк, Агеец Дзмітрый, Штоп Дзіяна, Нелюбовіч Данііл, Арсеньеў Кірыл, Піткевіч Мікіта. Сярод балельшчыкаў самай актыўнай і знаходлівай была Дмухоўская Яна. Яна ўзнагароджана граматай “Самы дапытлівы”.
Падчас Свята навучэнцы 5-6 класаў “акунуліся” ў таямнічы свет псіхалогіі. Інтэлектуальна-пазнавальная гульня “У свеце псіхалогіі”, праведзеная сумесна з педагогам – псіхолагам І.З.Глякоўскай, пашырыла ўяўленні вучняў аб псіхалогіі як навуцы, дапамагла раскрыць сутнасць шэрагу псіхалагічных паняццяў, абудзіла цікавасць да адкрыцця ўласнага ўнутранага свету.
Вялікі дзякуй навучэнцам 5 і 7 класаў: Дуброўскай Паліне, Сабіравай Васіліне, Бараноўскай Ганне, Якіменцы Ксеніі, Васілеўскай Вользе, Барынавай Вераніцы за дапамогу ў правядзенні Свята.