Сделать домашней|Добавить в избранное
 

 
Порозовская средняя школа » Последние публикации на сайте
Сортировать статьи по: дате | популярности | посещаемости | комментариям | алфавиту

Школа Активного Гражданина

Автор: admin от 20-04-2019, 18:22
Школа Активного ГражданинаВНИМАНИЕ!!!
25 апреля 2019 пройдет ЕДИ "Школа Активного Гражданина".
Время проведения: 14.45. Место проведения: конференцзал.
Тема: «Внешняя политика Республики Беларусь. Реализация национальных интересов и укрепление позитивного имиджа белорусского государства на международной арене»
Методические рекомендации [219,5 Kb] (cкачиваний: 8)

Квэст-гульня “Гісторыя святкавання Вялікадня”

Автор: admin от 20-04-2019, 15:50
 Квэст-гульня “Гісторыя святкавання Вялікадня” 20 красавіка ў бібліятэцы цікава і займальна прайшла квэст-гульня “Гісторыя святкавання Вялікадня” сярод навучэнцаў. Удзельнікам неабходна было прайсці 4 этапы: пазлы “Вялікдзень”, знаходка “Сімвал свята”, “Хто хутчэй”, “Святочны каравай”. У першым этапе перамогу атрымаў Рыгоцкі М., другі этап пакарыўся Дмухоўскай Я., найбольш хутка размалявала сімвал свята Бабаш А., цудоўны рэцэпт караваю атрымаўся ў Верабей В. Гульня завяршылася выкананнем святочнай песні “Вялікдзень”.

Брэйн-рынг “Кола бяспекі”

Автор: admin от 20-04-2019, 15:46
 Брэйн-рынг “Кола бяспекі”20 красавіка сярод навучэнцаў 2-6 класаў прайшоў брэйн-рынг “Кола бяспекі”. Барацьба разгарнулася сярод трох каманд: “Пажар”, “Бяспека”, “Асілкі”. Навучэнцы паказалі свае веды, як знаўцы фальклору, адказалі на казачныя пытанні, адгадвалі надзвычайныя сітуацыі ў творах мастацтва, працавалі з пажарнай тэрміналогіяй. Перамогу атрымала каманда “Бяспека”. Найбольш актыўнымі былі Якіменка К., Пачэбут В., Глякоўскі К., Здрадоўскі М., Верабей В., Ларчанка А..

Фотоотчет о республиканском субботнике

Автор: admin от 18-04-2019, 21:59
Фотоотчет о республиканском субботникеУ Рэспубліканскім суботніку прынялі ўдзел работнікі дзяржаўнай установы адукацыі “Поразаўская сярэдняя школа". Сярод работ, на якіх былі заняты педагогі і тэхнічныя работнікі, былі: інавядзенне парадку ў садзе г.п.Поразава, уборка школьнага тэрыторыі, уборка тэрыторыі вакол брацкай магілы воінаў, загінуўшых у Вялікай Айчыннай вайне.

Урок-экскурсія “Мы помнім ваш подзвіг, героі!

Автор: admin от 18-04-2019, 21:50
Урок-экскурсія  “Мы помнім ваш подзвіг, героі!Сёлета спаўняецца 75 гадоў з таго дня, як адгрымелі на нашай зямлі апошнія залпы Вялікай Айчыннай вайны. І ўвесь гэты час дзякуючы самаахвярнаму подзвігу нашых дзядоў і прадзедаў мы жывём пад мірным небам. Менавіта аб гэтым гаварылі адзінаццацікласнікі падчас правядзення ўрока - экскурсіі “Мы помнім ваш подзвіг, героі! А яшчэ ўспаміналі сваіх землякоў, якія самаахвярна змагаліся з фашыстамі

А Ў НАС У ШОСТЫ ДЗЕНЬ…

Автор: admin от 18-04-2019, 21:24
Паважаныя бацькі, для вас будзе арганізавана работа кансультацыйнага пункта
“Псіхолага-педагагічныя аспекты гатоўнасці дзяцей да навучэння ў школе”
Месца сустрэчы:каб.55
Час:09.00-10.00
Праводзіць: Пачэбут М.І.,настаўнік-дэфектолаг

А Ў НАС У ШОСТЫ  ДЗЕНЬ…
Педагог сацыяльны Дуброўская А.С.,
запрашае вас на
інтэлектуальную гульню
“ Аб правах, гуляючы”
УВАГА! УВАГА! УВАГА!
Паважаныя вучні, прыміце ўдзел у
брэйн-рынге
“ Кола бяспекі”


Для самых творчых і дапытлівых
будзе адкрыта майстэрня мастака
“Ваенная тэхніка Вялікай Айчыннай вайны”



Паважаныя вучні!
Удзельнічайце ў
майстар-класе
“Вялікодная маляванка”
Творчасць, крэатыў, гатоўнасць уступаць у зносіны – тое, чаму ты навучышся удзельнічаючы ў мерапрыемстве.



Жадаем поспехаў на
раённых спаборніцтвах
«Абаронца Айчыны»!!!
Чакаем пераможцамі



Завітайце ў бібліятэку!
Гуштын Н.І., кіраўнік ІБЦ, запрашае на КВЭСТ- гульню
“ Гісторыя святкавання Вялікадня”


ЖАДАЕМ ПОСПЕХАЎ КАМАНДЗЕ-УДЗЕЛЬНІЦЫ РАЁННАГА ЗЛЁТУ АТРАДАЎ ЮНЫХ
ІНСПЕКТАРАЎ ДАРОЖНАГА РУХУ!!!
ЧАКАЕМ З ПЕРАМОГАЙ.
ПРАЯВІЦЕ СВОЙ СПРЫТ, ХУТКАСЦЬ І ІНТЭЛЕКТ!




“Гродна – горад-гісторыя”

Автор: admin от 18-04-2019, 21:20
 “Гродна – горад-гісторыя”18 красавіка ў 5 класе прайшла класная гадзіна “Гродна – горад-гісторыя”, прысвечаная 75-годдзю заснавання Гродзенскай вобласці. Бібліятэкар школы Гуштын Н.І. запрасіла навучэнцаў “прайсціся” па вуліцах славутага горада, палюбавацца прыгажосцю гістарычных помнікаў, акунуцца ў мінулае. Напрыканцы сустрэчы рабяты паспрабавалі скласці “ПАШПАРТ” Гродзенскай вобласці.

Прафарыентацыйная сустрэча

Автор: admin от 18-04-2019, 21:13
Прафарыентацыйная сустрэча 18 красавіка навучэнцы 11 класа прынялі актыўны ўдзел у раённым Дні прафарыентацыі. Старшакласнікі сустрэліся з выкладчыкамі ўстановы адукацыі “Гродзенскі аграрны ўніверсітэт”, а таксама пагутарылі са студэнтамі. Сустрэча атрымалася цікавай і карыснай.

Малой реке - большая забота

Автор: admin от 16-04-2019, 08:46
Малой   реке - большая заботаПродолжается реализация социально значимого проекта "Малой реке - большая забота". Начавшаяся неделя - время активных действий!
Присоединяйся.

Інфармацыйная гадзіна ў 5 класе

Автор: admin от 15-04-2019, 21:17
Інфармацыйная гадзіна ў 5 класеІнфармацыйная гадзіна ў 5 класе па тэме “II Еўрапейскія гульні ў Мінску” прайшла ў форме вуснага часопіса. Рабяты, “гартаючы” старонкі часопіса, даведаліся шмат цікавага: чаму наша краіна выбрана для правядзення мерапрыемства, якія віды спорту ўвайшлі ў праграму Еўрапейскіх гульняў… Але найбольшую цікавасць у навучэнцаў выклікала інфармацыя пра эстафету “Полямя міру”, сімволіку і талісман гульняў. Рабяты віртуальна пасябравалі з Лесікам, даведаліся пра яго жыццёвую гісторыю і нават зазірнулі да новага знаёмага ў госці на старонку Lesik_2019 у Instagram.

Інтэрактыўная гульня “ Без цыгарэтнага дыму”

Автор: admin от 14-04-2019, 08:45
Інтэрактыўная гульня “ Без цыгарэтнага дыму”У час правядзення інтэрактыўнай гульні “ Без цыгарэтнага дыму”, якая была накіравана на фарміраванне негатыўных адносін да курэння і ўстаноўку на ЗЛЖ, дзеці пабывалі на прыпынках “ За і супраць”, “ Спартыўным”, “ Вітамінным”, “ Сабяры прыказку”, “ Рухомы перапынак”. У ходзе правядзення гульні “ Умей сказаць не” дзеці вучыліся гаварыць цвёрдае “ не “ на прапанову закурыць. З інфармацыйнага блока даведаліся аб цікавых звестках пра небяспеку курэння. Актыўны ўдзел прынялі Пакачайло К., Верабей В., Рыгоцкі М., Зелянкевіч Д., Бабаш М., Ларчанка А.

Дзень геаграфіі

Автор: admin от 12-04-2019, 15:20
Дзень геаграфіі 10 красавіка ў школе прайшоў Дзень геаграфіі і грамадазнаўства. Навучэнцы мелі магчымасць паўдзельнічаць у самых розных мерапрыемствах. Пасля першага ўрока вучні сабраліся ў кабінеце геаграфіі, дзе Якіменка Дамініка і Пачэбут Віка пазнаёмілі прысутных з цікавымі фактамі, рэкордамі геаграфіі. Развіццю творчых здольнасцей, кемлівасці, актывізацыі ведаў па геаграфіі, развіццю ўмення працаваць у камандзе садзейнічала інтэлектуальная гульня "Падарожжа вакол свету", арганізаваная для навучэнцаў 7-8 класаў. Вучні адказвалі на цікавыя пытанні, падарожнічалі па карце, адгадвалі загадкі, рэбусы. Пераможцамі сталі навучэнцы 7 класа.
Вучні 5-9 класаў з задавальненем прынялі ўдзел у конкурсе вершаў на геаграфічную тэму. Рабяты пераканаліся, што вершы дапамагаюць ведаць і запамінаць геаграфічныя факты і звесткі. Самыя цікавыя вершы падрыхтавалі Саўко Алена, Якіменка Ксенія, Ціток Артур, Глякоўская Мілана, Сезенеўская Марыя.
Вучні малодшых класаў прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў "На што маю права..."
Навучэнцы 10-11 класа сталі ўдзельнікамі віктарыны "Мая Беларусь". Праведзеная акцыя "Мой сэнс жыцця..." прымусіла ўдзельнікаў задумацца : " Для чаго я жыву, чаго хачу ад жыцця ?..."
Дзень быў насычаны, цікавы і пазнавальны для ўсіх рабят. Дзякуй за ўдзел у мерапрыемствах!

Экскурсия

Автор: admin от 11-04-2019, 21:53
Экскурсия08.04.2019 Экскурсия в музей "75-летие освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков"

Віншуем пераможцаў!

Автор: admin от 9-04-2019, 20:57
Віншуем пераможцаў!6 красавіка прайшла VI адкрытая абласная навукова-практычная канферэнцыя “Край Гарадзенскі”. Навучэнцы нашай школы прынялі актыўны ўдзел у рабоце канферэнцыі і вярнуліся з узнагародамі.
Гойлік Карына, Болбат Лізавета – дыплом I ступені (настаўнікі: Балюк С.С., Івіна В.П.)
Піткевіч Вольга, Грыцкевіч Вераніка – дыплом I ступені (настаўнік Карповіч А.У.)
Акудовіч Дзіяна - дыплом II ступені (настаўнік Кухарчык Т.А.)
Віншуем навучэнцаў і іх педагогаў з перамогай. Жадаем нестандартных ідэй і новых адкрыццяў!

Районный субботник

Автор: admin от 8-04-2019, 17:06
Районный субботник 6 апреля учащиеся и весь коллектив школы приняли участие в районном субботнике. Трудились на славу! Объекты заботы: территории братских могил в центре посёлка и на автодороге "Порозово - Новый Двор", могила воина-интернационалиста В.Патоцкого, территория школы, территория бывшего УПК.

 

Мы рады,
что Вы посетили
наш сайт..
Добро пожаловать!