З мэтай выхавання ў навучэнцаў грамадзянскасці і патрыятызму, любові да Радзімы, развіцця цікавасці да гісторыі нашай краіны ў шосты школьны дзень для навучэнцаў 1- 4 класаў праведзена свая гульня "Беларусам я завуся, родным краем ганаруся ". Пад час гульні дзеці замацавалі такія паняцці, як радзіма, народ, традыцыі, культура, мір, патрыятызм, паўтарылі сімвалы краіны. Падарожнічалі па кутках Радзімы, адказвалі на пытанні. Даведаліся галоўнае, каб Беларусь развівалася, станавілася прыгажэйшай, мы павінны любіць і берагчы Радзіму, ведаць людзей, якія жывуць побач, берагчы традыцыі і культуру. Пад час мерапрыемства дзеці атрымалі не толькі новыя веды, але і пазітыўныя эмоцыі.