Мерапрыемства праводзіцца ў мэтах стымулявання творчай ініцыятывы членаў БРПО, удасканалення творчых здольнасцей навучэнцаў, апрабацыі новых формаў арганізацыі занятасці дзяцей для развіцця іх самастойнай добраахвотніцкай дзейнасці.
Да ўдзелу запрашаюцца акцябраты і піянеры, члены Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі.
Конкурс пройдзе ў двух узроставых катэгорыях: 7–10 гадоў, 10–14 гадоў. Навагоднія паштоўкі могуць быць выкананы ў розных тэхніках: аўтарскі жывапіс, квілінг, скрапбукінг, вышыўка, арыгамі, фларыстыка, айрыс фолдзінг, дэкупаж, камп’ютарная графіка.
Рэспубліканскі конкурс ладзіцца ў чатыры этапы. Першы этап (1–15 лістапада 2020 года) – практычны – праводзіцца ў піянерскіх дружынах устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, у якім удзельнікі вырабляюць паштоўкі.
Другі (16–22 лістапада 2020 года) – адборачны раённы (гарадскі), пераможцы і прызёры якога стануць удзельнікамі трэццяга адборачнага этапа – абласнога, Мінскага гарадскога (23 лістапада – 1 снежня 2020 года). Чацвёрты заключны этап – рэспубліканскі фінал – адбудзецца 8 снежня 2020 года.
Піянерскай дружыне, якая пажадае прыняць удзел у конкурсе, неабходна да 16 лістапада 2020 года падрыхтаваць паштоўку і прадставіць яе ў раённы Савет БРПО разам з заяўкай на ўдзел.
Пераможцы і прызёры ўсіх этапаў конкурсу атрымаюць дыпломы і падарункі арганізатараў.
Работы пераможцаў рэспубліканскага этапа конкурсу будуць перададзены членамі дзіцячай палаты Цэнтральнага Савета Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі навучэнцам ДУА «Ганцавіцкая дапаможная школа-інтэрнат» на традыцыйным калядным дабрачынным канцэрце.
Болей падрабязна з умовамі правядзення конкурсу і патрабаваннямі да паштовак можна азнаёміццатут