2 снежня 2023 года навучэнцы 1-4 класаў Поразаўскай сярэдняй школы наведалі гісторыка-краязнаўчы музей “Млын часу”. Сустрэла навучэнцаў Таццяна Аляксандраўна Кухарчык, якая правяла пазнавальную і цікавую экскурсію ў “Беларускай хатцы”. Пазнаеміла дзяцей з рамяством ганчарства і назвамі ганчарных вырабаў такіх як збанок, гарлачык, гляк, гаршок, спарыш, міска і многімі іншымі. Таццяна Аляксандраўна запрасіла навучэнцаў паспрабаваць свае сілы ў лепцы і паспрабаваць самастойна зляпіць выраб. Удзельнікі экскурсіі з задавальненнем, радасцю і жаданнем уключыліся ў справу. У дзяцей засталося шмат станоўчых эмоцый і ўражанняў. Бо са старажытных часоў беларуская зямля славіцца сваімі трацыдыямі і талентамі!