Сделать домашней|Добавить в избранное
 

 
Сортировать статьи по: дате | популярности | посещаемости | комментариям | алфавиту

Інфарм-дайджэст

Автор: admin от 28-01-2018, 19:59
Інфарм-дайджэст27 студзеня для навучэнцаў 7-11 класаў прайшоў інфарм-дайджэст “Што прадугледжвае фінансавая граматнасць”. Рабяты пазнаёміліся з гісторыяй грошай, іх функцыяй, відамі і банкаўскай сістэмай Беларусі. Пачэбут В., навучэнка 11 класа, расказала пра віды ўкладаў, якія прапаноўвае адзяленне Беларусбанка г.п. Поразава. Навучэнцы спрабавалі вызначыць вартасць і недахопы металічных, папяровых і электронных грошай, даведаліся, што такое інфляцыя і прычыны яе з’яўлення, планавалі бюджэт сям’і з чатырох чалавек. Занятак прайшоў з карысцю.

От простого к интересному

Автор: admin от 27-01-2018, 22:00
От простого к интересномуВ субботний день кабинет русского языка озарился лучезарными улыбками учащихся и вкусным приятным ароматом. А всё потому, что состоялся мастер-класс "От простого к интересному" для учащихся 5-8 классов, который провела Сабирова Людмила Васильевна. Мама учащихся Василины и Алексея увлекательно рассказа и показала, как испечь нежную ватрушку. Ребята помогали ей в этом. Как только тесто замесили, отправили его в мультиварку на целый час. А в это время Людмила Васильевна научила ребят, как из пробок из под пластиковых бутылок смастерить подставку для ручек. Получилась красивая, удобная подставка не только для ручек, но и для карандашей и прочих школьных принадлежностей, которую подарили классному руководителю 6 класса.
Завершился мастер-класс чаепитием с нежной ватрушкой!!!
Хочется выразить благодарность Людмиле Васильевне за проведение мастер-класса и за создание доброжелательной атмосферы.

Весела зімой

Автор: admin от 27-01-2018, 21:51
Весела зімойУ суботні дзень 27 студзеня рухомыя гульні на свежым паветры сабралі навучэнцаў 2 – 7 класаў на школьным стадыёне. Кожны мог выбраць забаву на свой густ: нехта слізгаўся на катку, хтосьці наладзіў гульню ў снежкі, а іншыя імчаліся навыперадкі на лыжах. Адно аб’ядноўвала ўсіх прысутных: ружовыя шчокі і цудоўны настрой.

А Ў НАС У ШОСТЫ ДЗЕНЬ…

Автор: admin от 24-01-2018, 06:53
А Ў НАС У ШОСТЫ  ДЗЕНЬ…27.01.2018
Дзень прававых ведаў


Фінансавая граматнасць…
Здольнасць весці ўлік сродкаў…
Зберажэнні…
Грашовыя рэсурсы…
Аб гэтым вы даведаецеся на Інфарм-дайджэсце “Што прадугледжвае фінансавая граматнасць?”


У вольны суботні вечар запрашаем з карысцю правесці час: паўдзельнічаць у рабоце каманды інтэлектуалаў, ці проста паназіраць і атрымаць задавальненне ад гульні “Што? Дзе? Калі?”
Час: 19.00-20.00


Калі хочаш быць здаровым, бадзёрым, тады спяшайся на лыжную прагулку!
Табе не падабаюцца лыжы?
Тады на школьным катку цябе чакаюць гульні па правілах!!!


Цудоўнае сваімі рукамі
Для вас, паважаныя навучэнцы, майстар-клас “Ад простага – да цікавага!” правядзе Людміла Васільеўна Сабірава (мама Васіліны і Аляксея)


Вам заўсёды рады ў кабінеце №55.
Паважаныя пяцікласнікі! вас запрашае на практычны занятак “Рабства ўчора і сёння” Дуброўская А.С., педагог сацыяльны

А з педагогам-псіхолагам можна абмеркаваць тэму “Жыццё па ўласнаму выбару”


Работа кансультацыйнага пункта (9.00-10.00)
“Лідар. Які ён?” (для навучэнцаў)
“Павышэнне арфаграфічных навыкаў навучэнцаў. Дапамога бацькоў” (для бацькоў)

Запрашаем у ІБЦ
Прымай удзел у рэспубліканскай акцыі “Разам з камандай!”
Цікава? Чакаем!

Рухомыя гульні “Каток, гульня, лыжня для вас, малышня!”

Автор: admin от 21-01-2018, 21:17
Рухомыя гульні  “Каток, гульня, лыжня для вас, малышня!”У суботу вучні 2-6 класаў сабраліся ля школы для ўдзелу у рухомых гульнях “Каток, гульня, лыжня для вас, малышня!” Для гульняў было ўсё неабходнае: цудоўнае надвор’е, белы снег і выдатны настрой навучэнцаў. Дзеці з задавальненнем каталіся на катку, гулялі ў снежкі, весела і заўзята ляпілі снегавіка. Вясёлыя гульні далі магчымасць умацаваць здароўе і атрымаць зарад бадзёрасці

Інтэлектуальны турнір “Традыцыі роднага краю”

Автор: admin от 21-01-2018, 10:52
Інтэлектуальны турнір “Традыцыі роднага краю”Ведаць свой край – гэта ведаць яго мінулае, сучаснае, думаць аб будучым. Развіць цікавасць да гісторыі і традыцый нашай зямлі дапамог вучням 2-7 класаў інтэлектуальны турнір “Традыцыі роднага краю”. Дзве каманды спаборнічалі ў конкурсах, паказалі свае веды па гісторыі, геаграфіі, культуры нашай краіны. Пераможцамі турніру сталі Чарапок Валерыя , Анісеня Дзмітрый, Пакачайла Кацярына Ботвіч Дзіяна.

Ролевая гульня «Усе казкі ў госці да нас”

Автор: admin от 21-01-2018, 10:49
Ролевая гульня «Усе казкі ў госці да нас”20 студзеня ў бібліятэцы прайшла ролевая гульня «Усе казкі ў госці да нас”. Біліятэкар дапамагла дзецям трапіць у свет казачных прыгод, у свет цудаў і чараўніцтва. Удзельнікі пазнаёміліся з творамі А.С.Пушкіна, даведаліся шмат цікавага і пазнавальнага. Рабяты з вялікай ахвотай разгадвалі крыжаванку, сабіралі назвы казак з асобных слоў. У канцы гульні ўсе паглядзелі мультфільм “Сказка о рабаке и рыбке”.

А Ў НАС У ШОСТЫ ДЗЕНЬ…

Автор: admin от 17-01-2018, 19:41
А Ў НАС У ШОСТЫ  ДЗЕНЬ… 20.01.2018
Жадаем перамогі Леванчуку Андрэю, удзельніку раённага конкурсу «Таленты Прынямоння»

-Ты хочаш даведацца больш пра традыцыі роднага краю?
- Ты актыўны і любіш працаваць у камандзе?
- Любіш тварыць?
Тады мы цябе чакаем на
Інтэлектуальнай гульні “Традыцыі роднага краю”

ПРАЙШЛО ЦУДОЎНАЕ СВЯТА – НОВЫ ГОД.
ПАРА ПАКЛАСЦІ Ў НАВАГОДНІ КУФЭРАК УСЕ ЎПРЫГОЖВАННІ ДЛЯ НАШАЙ ШКОЛЫ.
УДЗЕЛЬНІЧАЙ У ПРАЦОЎНАЙ АКЦЫІ!


Хочаш умацаваць сваё здароўе”
Любіш рухомыя і спартыўныя гульні?
Тады з 10.00 да 12.00 “Каток, гульня, лыжня для вас, малышня!”


ЯК ПАЗБЕГНУЦЬ ШКОЛЬНЫХ ЦЯЖКАСЦЕЙ ВАС НАВУЧЫЦЬ НА ГРУПАВЫМ ЗАНЯТАКУ ДУБРОЎСКАЯ А.С., ПЕДАГОГ САЦЫЯЛЬНЫ

Іна Здзіславаўна Глякоўская, педагог-псіхолаг запрашае вучняў 5,6 кл. на псіхалагічны трэнінг “Калючка”

Работа кансультацыйнага пункта
“Булінг і барацьба з ім”


Спяшайся! Спяшайся! Удзельнічай у ролевай гульні “Усе казкі ў госці да нас”
Месца правядзення: ІБЦ



Да здароўя праз гульню

Автор: admin от 13-01-2018, 18:11
Да здароўя праз гульню 13 студзеня ў рамках правядзення Дня здароўя навучэнцы 2-6 класаў прынялі актыўны ўдзел у часе рухомых гульняў пад дэвізам “Да здароўя праз гульню!” Дзеці пагулялі ў цікавыя рухомыя гульні, праявілі хуткасць, спрытнасць, вынослівасць.Самымі актыўнымі ўдзельнікамі гульняў сталі: Якіменка Ксенія, Васілеўская Вольга, Нелюбовіч Данііл, Арсеньеў Кірыл.

На старонках перыёдыкі аб беларускіх спартсменах

Автор: admin от 13-01-2018, 18:06
На старонках перыёдыкі аб беларускіх спартсменахЧарговы раз у суботні дзень усіх вітала бібліятэка. Навучэнцы школы мелі магчымасць прыняць удзел у інтэрактыўнай гадзіне “На старонках перыёдыкі аб беларускіх спартсменах”. Была праведзена агляд-рэклама перыёдыкі. У ходзе мерапрыемства рабяты даведаліся шмат цікавага пра жыццё нашых спартсменаў, спартыўныя дасягненні, падзяліліся сваімі ведамі, развілі свае пазнавальныя здольнасці.

А ў нас у 6 дзень...

Автор: admin от 11-01-2018, 11:26
13.01.2018

ЖАДАЕМ ЛЁГКІХ СТАРТАЎ І ПЕРАМОГ УДЗЕЛЬНІКАМ КАМАНДЫ, ЯКАЯ БУДЗЕ ПРАДСТАЎЛЯЦЬ НАШУ ШКОЛУ НА РАЁННЫХ СПАБОРНІЦТВАХ
«СНЕЖНЫ СНАЙПЕР»!
МЕСЦА ПРАВЯДЗЕННЯ: Г.СВІСЛАЧ, СШ№2

“Да здароўя –праз гульню!” – пад такім дэвізам
з 10.00 да 12.00
у спартыўнай зале будуць праходзіць конкурсы, рухомыя гульні, эстафеты.
Чакаем вас!


Ты хочаш даведацца. Як захаваць здароўе і не нашкодзіць сабе?
У гэтым табе дапаможа педагог сацыяльны А.С. Дуброўская на групавым занятаку “Як не нашкодзіць свайму здароўю?”


ЧАКАЕМ ЦЯБЕ НА ГУЛЬНЯВЫМ ТРЭНІНГУ “РАЗВІВАЕМ ПАЗНАВАЛЬНЫЯ ЗДОЛЬНАСЦІ”

Завітайце ў бібліятэку!
Гуштын Н.І., кіраўнік ІБЦ, запрашае на інтэрактыўную гадзіну “На старонках перыёдыкі аб беларускіх спартсменах”

Здаровы я – здаровая краіна

Автор: admin от 6-01-2018, 14:17
Здаровы я – здаровая краіна6 студзеня ў спартыўнай зале сабраліся сапраўдныя аматары здаровага ладу жыцця. Быў праведзены час спартыўных гульняў. Ён прайшоў пад дэвізам “Здаровы я – здаровая краіна!”

Что? Где? Клогда?

Автор: admin от 5-01-2018, 19:05
Что? Где? Клогда?
Внимание! Внимание!
Стартуют зимние игры
Что? Где? Когда?

Начало турнира 06.01.2018 в 09.00
Приглашаем всех желающих!

А Ў НАС У ШОСТЫ ДЗЕНЬ…

Автор: admin от 3-01-2018, 18:46
А Ў НАС У ШОСТЫ  ДЗЕНЬ… 06.01.2018
Спяшайся! Удзельнічай! Настаўнікі фізічнай культуры і здароўя чакаюць цябе на
Часе спартыўных гульняў пад дэвізам “Здаровы я – здаровая краіна!” з 12.00-14.00
Месца правядзення: спартыўная зала


Ты любіш спаборнічаць?
Маеш высокі інтэлектуальны ўзровень ці марыш яго павысіць?
Чакаем цябе на інтэлектуальнай гульні “Што? Дзе? Калі?”
Час: 10.00-11.30 Месца правядзення: кабінет 55


Паважаныя бацькі, педагог-псіхолаг адкажа на ўсе вашы пытанні і правядзе кансультацыю “ Гіперактыўныя паводзіны малодшых школьнікаў і іх карэкцыя”
Чакаем вас у 09.00 у кабінеце 55



Педагог сацыяльны паспрабуе дапамагчы вам, старшакласнікі!!! Відэа-трэнінг “Будучае ў нашых руках. Робім правільны выбар” .


Запрашаем на пазнавальную гульню “Ражства чароўнае святло”
Час: 11.00-12.00
Месца правядзення: ІБЦ








Майстар-клас “Калядная маска”

Автор: admin от 30-12-2017, 17:23
Майстар-клас “Калядная маска”Напярэдадні навагодніх свят навучэнцаў пачатковых класаў запрасіла творчая майстэрня на майстар-клас “Калядная маска”. Хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з народнымі традыцыямі і асаблівасцямі светкавання Каляд. Дзеці спрабавалі зрабіць калядныя маскі сваімі рукамі. Спачатку старанна вырэзвалі па контуры абрысы жывёл і людзей, а потым іх расфарбоўвалі.
Найбольшую актыўнасць праявілі навучэнцы трэцяга класа Шымко Д, Арсеньеў К, Нелюбовіч Д, Пакачайло К.

Інтэлектуальная гульня-практыкум “Загадкі навагодняй пары”

Автор: admin от 30-12-2017, 14:36
Інтэлектуальная гульня-практыкум “Загадкі навагодняй пары”У бібліятэцы адбылася інтэлектуальная гульня “Загадкі навагодняй пары”.
Удзельнікі ў ходзе гульні паказалі свае добрыя веды, пашырылі ўяўленні аб порах года, раслінным і жывёльным свеце, развілі мысленне, уменне адгадваць загадкі.

 

Мы рады,
что Вы посетили
наш сайт..
Добро пожаловать!