Сделать домашней|Добавить в избранное
 

 
Сортировать статьи по: дате | популярности | посещаемости | комментариям | алфавиту

Анонс

Автор: levon.nat от 13-02-2020, 22:44
Анонс
Да Дня вываду войскаў з Афганістана з 11.00 да 12.30 пройдзе інтэрактыўная гульня
“Пазнаём старонкі гісторыі”
Запрашаем!


Анонс

Автор: levon.nat от 13-02-2020, 22:43
Анонс
Навучэнцаў старэйшых класаў запрашаем на інтэлектуальную гульню
“Жывая памяць”,
прымеркаваную да трагічных падзей у гісторыі нашай краіны.
Час: 19.00-21.30
Месца правядзення: каб. 83

Анонс

Автор: levon.nat от 13-02-2020, 22:41
Анонс
Навучэнцы нашай школы 15 лютага прымаюць удзел у раённых спаборніцтвах
“Снежны снайпер”.
Жадаем поспехаў!

А ў нас у шосты дзень...

Автор: levon.nat от 8-02-2020, 22:24
А ў нас у шосты дзень...Праявіць свае веды, уменні, кемлівасць і знаходлівасць навучэнцы 2-5 класаў змаглі падчас ўдзелу ў інтэлектуальнай гульні “Хачу ўсё ведаць”. Спаборнічалі каманды “Эрудыты” і “Знайкі”. Удзельнікі каманд дастойна пераадолелі выпрабаванні на станцыях “Літаратурная”, “Музычная”, “Матэматычная”, Экалагічная”. Пераможцамі гульні сталі Ўдзельнікі каманды “Знайкі”: Верабей В., Бабаш А., Пакачайла К.

А ў нас у шосты дзень...

Автор: levon.nat от 8-02-2020, 22:16
А ў нас у шосты дзень...8 лютага - Дзень юнага героя-антыфашыста. Гэты дзень адзначаецца штогод з 1964 года. Але чаму менавіта 8 лютага? - спытаеце вы. - Што ж такога асаблівага здарылася ў гэты дзень? У розныя гады ў розных краінах свету на 8 лютага выпалі выпадкі гібелі юных герояў. Сёння піянеры нашай школы сабраліся, каб успомніць і ўшанаваць памяць такіх жа як і яны, дзяўчынак і хлапчукоў, яшчэ раз перагарнулі старонкі жыцця і подзвігу юных Герояў Савецкага Саюза: Зіны Партновай, Марата Казея, Валі Коціка, Лёні Голікава; успомнілі пра іншых піянераў-герояў , якія змагаліся за родную зямлю і аддалі за яе жыццё. Усім ім на той момант было па 13-15 гадоў. Сучасныя піянеры вучацца ў іх смеласці і мужнасці, стойкасці і любві да Радзімы. Увазе дзяцей быў прапанаваны відэафільм
“Арляняты зямлі беларускай”.

А ў нас у шосты дзень...

Автор: levon.nat от 8-02-2020, 20:18
А ў нас у шосты дзень...Інтэрактыўная гульня “Звычай, традыцыі і абрады маёй мясцовасці” прадставіла магчымасць рабятам здзейсніць віртуальнае падарожжа па славутасцях роднага пасёлка, успомніць гістарычнае мінулае, даведацца шмат новага і цікавага. Самымі актыўнымі ўдзельнікамі падарожжа былі Саўко А., Кавальчук У., Грышко В.

Анонс

Автор: levon.nat от 6-02-2020, 20:17
Анонс
8 лютага адбудзецца відэапрагляд да
Дня юнага героя-антыфашыста

“Арляняты зямлі беларускай”, які дапаможа ўспомніць калі і чаму была ўстаноўлена традыцыя ўшаноўваць памяць юных герояў-антыфашыстаў. Вучні пазнаёмяцца з жыццём і подзвігамі піянераў-герояў.
Час: 11.00-12.00
Месца правядзення: канферэнцзала



Анонс

Автор: levon.nat от 6-02-2020, 20:16
Анонс
Праявіць свае веды, уменні, кемлівасць і знаходлівасць вы зможаце, калі прыміце ўдзел у інтэлектуальнай гульні
“Хачу ўсё ведаць”
Час: 12.00-13.30

Анонс

Автор: levon.nat от 6-02-2020, 20:15
Анонс
Даведацца пра гісторыю свайго мястэчка вам дапаможа інтэрактыўная гульня
“Звычаі, традыцыі і абрады маёй мясцовасці”.

З 11.00 да 12.00 вас запрашае Карповіч А.У., класны кіраўнік 6 класа

Анонс

Автор: levon.nat от 6-02-2020, 20:13
Анонс
Інтэлектуальны конкурс адбудецца сярод малодшых ювеналаў.
Месца правядзення: г. Свіслач
Удзельнікі: 5-8 кл.


Жадаем ім поспехаў!


Анонс

Автор: levon.nat от 6-02-2020, 20:10
Анонс
8 лютага каманда нашай школы
прымае ўдзел у раённых спаборніцтвах па зімовым шматбор’і “ Здароўе”.

А ў нас у шосты дзень...

Автор: levon.nat от 3-02-2020, 17:53
А ў нас у шосты дзень...
“Акцябраты – дружныя рабяты”

1 лютага, у шосты школьны дзень, прайшла інтэрактыўная гульня “Акцябраты – дружныя рабяты”.
У час гульні навучэнцы 2-4 класаў паўтарылі асноўныя правілы і законы акцябрат. Чыталі вершы, выконвалі заданні. Прыйшлі да вываду, што галоўнае для акцябрат – дружба!
Добры настрой кожны ўзяў з сабой.

Гульня-падарожжа “Па промнях акцябрацкай зорачкі”

Автор: admin от 26-01-2020, 17:01
Гульня-падарожжа “Па промнях акцябрацкай зорачкі” У суботні дзень хлопчыкі і дзяўчынкі здзейснілі цікавае падарожжа “Па промнях акцябрацкай зорачкі”. Удзельнікам падарожжа трэба было адкрыць чароўныя замочкі і прайсці выпрабаванні, якія чакалі на станцыях, а іх было нямала — пяць: “Патрыятычная”, “Працоўная”, “Танцавальная”, “Казачная” і канчатковая станцыя “Экалагічная”. Пасля таго, як замочак быў адкрыты, дзеці называлі правілы акцябрат. А іх столькі, колькі станцый у падарожжы. Але перш, чым адправіцца ў падарожжа, рабяты паслухалі “Легенду пра акцябронка” . Падчас мерапрыемства дзеці адгадвалі загадкі, дзяліліся сваімі ведамі пра Беларусь.

А ў нас ў шосты дзень...

Автор: admin от 26-01-2020, 12:41
А ў нас ў шосты дзень...Дзеці добра ведаюць, якую важную ролю выконвае электраэнэргія ў жыцці чалавека: дае нам святло, цяпло, прыводзіць у рух розныя механізмы, робіць працу чалавека значна лягчэйшай. Але яна можа несці і бяду тым, хто не ведае або парушае правілы электрабяспекі.
Вучні 2-7 класаў вялі гутарку аб тым, як пазбегнуць бяды, якое ўздзеянне аказвае электрычны ток на арганізм чалавека, чаму неабходна добра ведаць і выконваць правілы электрабяспекі дома, у школе і на вуліцы. Увазе дзяцей быў прапанаваны відэафільм “Дзіцячы электратраўматызм.”

 

Мы рады,
что Вы посетили
наш сайт..
Добро пожаловать!