23.01.2021 запрашаем прыняць удзел у інтэлектуальна-пазнавальнай гульні “Юрыдычная азбука для школьнікаў” з 08.00 да 09.00 каб. 54, а з 12.00 да 13.30 вас чакае віртуальная экскурсія “Запаведнікі Беларусі”. Месца правядзення: каб. 52
Работа кансультацыйнага пункта для бацькоў “Кім быць і якім быць?” Час: 09.00-10.00 Месца правядзення: каб.55 Адказны: Глякоўская І.З., педагог-псіхолаг
Зімовае сонечнае надвор’е сабрала шмат дзяцей на школьным стадыёне, каб прыняць удзел у рухомых гульнях “ Эх, зімушка-зіма!” Легкі марозік дазволіў хлопчыкам і дзяўчынкам стаць на лыжы і імчаць па пульхным снезе. Рабяты спаборнічалі ў бегу на лыжах, у яздзе без дапамогі палак, спрытным спуску з гары. І хоць мароз трымаўся, усім было цёпла і весела.
Як харчавацца правільна? Ці ўсё, што смачна, з’яўляецца карысным для чалавека? На гэтыя пытанні шукалі адказы навучэнцы падчас пазнавальнай гульні “Карысная ежа”. Хлопчыкі і дзяўчынкі распрацавалі меню школьніка на тыдзень, творча прадставілі рэцэпты ўласных страў.
Ці ўсё карысна тое, што вы любіце? Вас цікавіць адказ на гэта пытанне? 12.12.2020 запрашаем на пазнавальную гульню “Карысная ежа”. Час: 09.00-10.00 Месца правядзення: каб. 54
Паважаныя бацькі, 12.12 з 9.00.да 10.00 у рамках работы кансультацыйнага пункта ў вас ёсць магчымасць даведацца пра агрэсіўныя паводзіны: як дапамагчы дзіцяці? Выкарыстайце магчымасць: сустрэньцеся з педагогам-псіхолагам І.З. Глякоўскай
Як паводзіць сябе на дарозе? Ты ведаеш? 05.12.2020 запрашаем на прагляд мультфільмаў “Бяспечныя паводзіны на дарозе ”. Час: 08.00-09.00 Месца правядзення: бібліятэка