З мэтай фарміравання здаровага ладу жыцця, удасканалення фізічных уменняў і навыкаў, згуртавання калектыву, вучні 9 класа прынялі ўдзел у спартыўнай гульнявой праграме "Хочаш быць здаровым-будзь ім" . Рабяты паспаборнічалі ў наступных конкурсах-гульнях: "Арэлі", "Бег з мячом", "Самы спрытны", "Хто болей", "Барацьба за палку" і інш. Самымі актыўнымі і спартыўнымі сталі Васілеўская В., Анісеня Дз., Кавальчук У. Удзельнікаў мерапрыемства перапаўнялі станоўчыя эмоцыі і добры настрой.
Праявіць свае веды і творчыя здольнасці навучэнцы пачатковых класаў змаглі падчас правядзення ў шосты школьны дзень конкурса малюнкаў “У прыроду па здароўе”. Рабяты яшчэ раз нагадалі, што заняткі фізкультурай, прагулкі на свежым паветры, выкананне правіл асабістай гігіены, ужыванне ў ежу садавіны і агародніны – асноўныя складнікі здароўя. Пераможцамі ў конкурсе сталі Янушка С., Катаркевіч С., Ларчанка А.
У шосты школьны дзень мерапрыемствы для навучэнцаў 2 – 5 класаў былі накіраваны на фарміраванне навыкаў ЗЛЖ, развіццё хуткасці, спрытнасці, вынослівасці.
Падчас удзелу ў рухомых гульнях “Вясёлы мяч” дзеці пагулялі ў “Два капітаны”, “Паляўнічыя і качкі”, “Ядомае – неядомае” і інш. Удзельнікі гульняў зразумелі, што для таго, каб стаць пераможцам гульні, трэба быць хуткім, спрытным, умець хутка арыентавацца ў пэўных абставінах. Пераможцамі гульняў сталі Катаркевіч С., Хлусевіч В., Барынаў М.