20 лістапада спаўняецца 75-год з дня нараджэння Яўгеніі Янішчыц. Без усякага пафасу можна сказаць, што яе жыццё – гэта ўзор служэння радзіме, народу, мове. Яна — гонар і сумленне беларускай нацыі. Найвялікшая каштоўнасць усяго, што напісана Я. Янішчыц, заключаецца ў тым, што яе творы выхоўваюць патрыятычныя пачуцці, вучаць лепш разумець наша мінулае і сучаснае. З нагоды юбілею паэтэсы ў школьнай бібліятэцы падрыхтавана выстава “Спеў душы Яўгеніі Янішчыц”. Для вучняў прапанавана літаратура пра старонкі жыцця і творчасці, дзе змешчаны цікавыя фотаздымкі паэтэсы. На выставе можна не толькі пагартаць сторонкі твораў розных выданняў, але і пачытаць радкі ёмкіх і мудрых выказванняў. 18 лістапада, у суботні школьны дзень, навучэнцы школы з цікавасцю наведалі выставу.