25 лютага для навучэнцаў школы была арганізавана літаратурная вандроўка па старонках біяграфіі і творчасці Максіма Гарэцкага. З цікавасцю знаёміліся ўдзельнікі вандроўкі з малавядомымі фактамі жыцця пісьменніка. Праз апісанні канкрэтных падзей, індывідуальных характараў, складаных лёсаў пісьменнік паказаў цяжкі, марудны, але няўхільны рух беларускай вёскі з мінулага ў будучае, стварыў вобраз эпохі, калектыўны партрэт народа, праспяваў гімн нязломнаму чалавечаму жыццю. “Браму скарбаў сваіх” хацеў адкрыць М. Гарэцкі чытачам. Сёння ж спадчына М. Гарэцкага стала часткай класічнага фонду беларускай літаратуры.