Паспяховасць навучання ў школе цесна звязана з развіццём памяці і ўвагі дзяцей. 24 снежня адбылася сустрэча з бацькамі, на якой абмяркоўвалася пытанне развіцця памяці і ўвагі малодшых школьнікаў. Бацькі пазнаёміліся з асаблівасцямі памяці, яе “законамі”, гульнямі і прыёмамі, якія дапамогуць развіваць памяць і ўвагу дзяцей.