У шосты школьны дзень навучэнцы 2-5 класаў прынялі актыўны ўдзел у конкурсе малюнкаў “Мая Радзіма - Беларусь”. Мерапрыемства праводзілася з мэтай выхавання ў навучэнцаў пачуцця павагі і любові да сваёй Радзімы, да прыроды роднага краю, пачуцця гонару за дасягненні Беларусі. Дзеці праявілі свае лепшыя мастацкія і творчыя здольнасці, каб з дапамогай фарбаў перадаць прыгажосць і непаўторнасць роднай зямлі, разнастайнасць прыроднага і жывельнага свету, велічнасць і адметнасць гарадоў Беларусі. Пераможцамі конкурса малюнкаў сталі Нелюбовіч М., Катаркевіч С., Янушка С., Карніловіч Г.