Сделать домашней|Добавить в избранное
 

 
Порозовская средняя школа » Шестой день » А ў нас у шосты дзень...

А ў нас у шосты дзень...

Автор: levon.nat от 14-03-2021, 19:48
15 сакавіка мы адзначаем дзяржаўнае свята — Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Менавіта гэтай падзеі быў прысвечаны інфармацыйны калейдаскоп “Свет права. Канстытуцыя маёй краіны”.
Рабяты ўзнавілі веды пра Канстытуцыю, яе будову і змест, рашалі сітуацыйныя задачы “Правы і абавязкі”, знаходзілі адказы на пытанне, якім канстытуацыйным правам карысталіся героі любімых казак. Замацавалі свае веды падчас віктарыны “Свет права”. У выніку дадзенага мерапрыемства навучэнцы засвоілі, што Канстытуцыя — гэта галоўны закон краіны, які вызначае асновы дзяржаўнага ладу, замацоўвае правы і свабоды грамадзян, іх абавязкі, адказнасць дзяржавы перад грамадствам і асобай. У раздзеле ІІ Канстытуцыі пералічаны асноўныя правы грамадзян Рэспублікі Беларусь — права на жыццё, права вольнага перамяшчэння і выбару месца пражывання, права вызначаць сваё стаўленне да рэлігіі, права ствараць сям’ю і іншыя. З імі мы сутыкаемся ў сваім паўсядзённым жыцці. Кожны з нас карыстаецца правам на адпачынак, ахову здароўя, сацыяльнае забеспячэнне, адукацыю. Ці часта мы думаем пра тое, што ўсе гэтыя правы гарантаваны нам менавіта Канстытуцыяй?.. І ці заўсёды мы ўзгадваем пра свае абавязкі, якія таксама акрэслівае Асноўны Закон краіны? Сярод іх — абавязкі выконваць патрабаванні законаў, паважаць нацыянальныя традыцыі, годнасць, правы, свабоды і законныя інтарэсы іншых людзей, берагчы гісторыка-культурную і духоўную спадчыну, іншыя нацыянальныя каштоўнасці, ахоўваць прыроднае асяроддзе, абараняць Рэспубліку Беларусь. Таму, узгадваючы пра гэты дзень у календары, давайце і заўтра, і надалей штодня памятаць, што ў нас ёсць не толькі правы, але і абавязкі, замацаваныя самым галоўным Законам краіны.
З ДНЁМ КАНСТЫТУЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ!




А ў нас у шосты дзень...

А ў нас у шосты дзень...

А ў нас у шосты дзень...

А ў нас у шосты дзень...
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Комментарии:

Оставить комментарий
 

Мы рады,
что Вы посетили
наш сайт..
Добро пожаловать!