У суботу ў бібліятэцы працавала
майстэрня “Сябры кнігі”. Актыўныя чытачы бібліятэкі, навучэнцы пачатковых класаў, з дапамогай паперы, клею лячылі сваіх “хворых”. Дзеці папрацавалі вельмі добра. Дзякуючы іх працавітасці кнігі “набылі новае жыццё” і яшчэ доўга будуць радаваць іншых чытачоў.