7 красавіка ў бібліятэцы з навучэнцамі 8-11 класаў была праведзена прафарыентацыйная гульня “Час адказнага выбару”. Ад правільнага выбару прафесіі залежыць шмат чаго ў нашым жыцці: нашы поспехі, кар’ера і нават наша здароўе. Пра гэтыя пытанні і вялі гаворку навучэнцы у час мерапрыемства. Гульнявы сюжэт мерапрыемства быў злучаны з пражываннем удзельнікамі свайго будучага жыцця, розных яго этапаў. Старшакласнікам было прапанавана адчуць сябе выпускніком школы, затым студэнтам, потым дарослым чалавекам. Навучэнцы мелі магчымасць паспрабаваць на “густ” розныя варыянты сваёй будучыні і скарэкціраваць шляхі развіцця падзей.