30 сакавіка члены ГА “БРСМ” разам з педагогам-арганізатарам здзейснілі віртуальную экскурсію. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з інфармацыйнымі матэрыяламі партала “Моладзь Беларусі”, даведаліся пра яго новыя функцыі і перспектывы далейшага развіцця. Так, зручная навігацыя партала дапамагае карыстальніку імгненна пераходзіць у раздзелы фота, відэа, праектаў, прэсы, навін. Інтэрнэт-партал “Моладзь Беларусі” атрымаў новы выгляд і напаўненне. Галоўная мэта, якую паставілі перад сабой арганізатары, — падтрымаць маладзёжныя ініцыятывы, стварыць інфармацыйна-адукацыйную пляцоўку для навучання асновам работы ў сферы ІТ-тэхналогій, сацыяльных сетак, блогасферы і прадаставіць моладзі магчымасць абмяняцца вопытам. Даступным, інфарматыўным, а галоўнае, цікавым, стаў новы маладзёжны інтэрнэт-рэсурс.