Сделать домашней|Добавить в избранное
 

 

Свята навукі

Автор: admin от 17-02-2023, 17:52
Свята навукі
Свята навукі
Свята навукі
Свята навукі
Свята навукі
Навучэнца 2 класа здзейснілі віртуальнае падарожжа ў Краіну Ведаў. Яны прайшлі праз Загадкавы лес, пераплылі Матэматычную раку, завіталі ў Замак Крыжаванак, адпачылі на Казачнай паляне. На працягу ўсяго падарожжа рабяты разгадвалі рэбусы і крыжаванкі, адказвалі на пытанні віктарыны, нават спявалі песні. Усе навучэнцы былі вельмі актыўнымі ўдзельнікамі. Але найбольш “малайчынак” атрымалася ў Данцова Івана, Андрушка Валерыі і Навасада Ягора.
Хлопчыкаў і дзяўчынак з 3- 4 класаў чакаў Экалагічны калейдаскоп. Дзве каманды “Усёзнайкі” і “Чамучкі” выконвалі разнастайныя заданні, прысвечаныя жывёльнаму і расліннаму свету, праблемам экалогіі. Пераможцам стала каманда “Чамучкі”: Барынаў Міхаіл, Тумашэвіч Есенія, Торч Арсеній.
Пасля праведзеных мерапрыемстваў усе навучэнцы сабраліся ва ўтульнай канферэнц-зале, дзе прадставілі свае даследчыя работы.
Далей усіх чакаў прыемны сюрпрыз: паказ відэаролікаў, якія падрыхтавалі рабяты падчас правядзення конкурсу “Я – даследчык ці эксперымент у дамашніх умовах”. На конкурс было даслана 14 відэа.
Вялікі дзякуй усім навучэнцам за пазітыў, актыўнасць і знаходлівасць. Дзякуй Васілеўскай Вользе і Кавальчуку Уладзіміру, навучэнцам 9 класа, за дапамогу ў арганізацыі і правядзенні свята.
Вынікі конкурсаў падведзены. Пераможцаў чакаюць узнагароды і падарункі на лінейцы 27 лютага.
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Комментарии:

Оставить комментарий
Информация
Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 20 дней со дня публикации.
 

Мы рады,
что Вы посетили
наш сайт..
Добро пожаловать!