17 верасня споўнілася 110-гадоў з дня нараджэння класіка нацыянальнай літаратуры, самабытнага мастака слова, народнага паэта Беларусі Максіма Танка. Яго паэзія ўражвае разнастайнасцю тэм, вобразаў, форм, творчым засваеннем нацыянальнай паэтычнай традыцыі і наватарствам. Але галоўная тэма, якая праходзіць праз усю творчасць аўтара – Радзіма ў самых розных яе праявах: гісторыя і яе адлюстраванне ў легендах і паданнях, праца, песні, мары народа, маляўнічая прырода, мілагучная родная мова. Навучэнцы нашай школы далучыліся да творчай акцыі “Чытаем Максіма Танка разам”.
Максім Танк "Прытча пра хлеб"
Максім Танк "Жук і слімак"