Сделать домашней|Добавить в избранное
 

 
Сортировать статьи по: дате | популярности | посещаемости | комментариям | алфавиту

Тыдзень педагагічнага майстэрства “Вяршыні творчасці настаўніка”

Автор: admin от 20-10-2022, 16:58
Тыдзень педагагічнага майстэрства “Вяршыні творчасці настаўніка”
Прафесійнае майстэрства педагогаў – ключавы фактар і ўмова для павышэння якасці адукацыі. А трансляцыя эфектыўнага вопыту – неад’емная частка метадычнай работы, якая дазваляе развіваць творчы патэнцыял і ініцыятыву, матываваць педагогаў да актыўнай дзейнасці па абнаўленні зместу адукацыі, укаранення ў адукацыйны працэс новых тэхналогій, метадаў і прыёмаў. Менавіта з гэтай мэтай ва ўстанове прайшоў тыдзень педагагічнага майстэрства “Вяршыні творчасці настаўніка”. У рамках Тыдня свой вопыт прадставілі як вопытныя педагогі вышэйшай і першай кваліфікацыйнай катэгорыі (Бялава М.В., настаўнік беларускай мовы і літаратуры, Крыцкая В.А., настаўнік пачатковых класаў, Кухарчык Т.А., настаўнік гісторыі, Пачэбут М.І., настаўнік геаграфіі і грамадазнаўства), так і малады педагог Рамашэўская Н.А., настаўнік хіміі і біялогіі.
На адкрытых уроках педагогі прадэманстравалі нестандартныя падыходы і арыгінальныя методыкі выкладання прадметаў.

Мастер-класс

Автор: levon.nat от 14-03-2020, 21:50
Мастер-класс
Красота своими руками


В Порозовской СШ каждый месяц родители учащихся проводят мастер-классы для ребят. Это уже стало доброй традицией.
Так, в очередной шестой школьный день прошёл мастер-класс «Красота своими руками» для учащихся 7-8 классов. Проводила его активная, талантливая и креативная женщина, мама двоих детей, Алла Васильевна Арсеньева.

Тыдзень педагагічнага майстэрства

Автор: levon.nat от 11-10-2019, 22:08
Тыдзень педагагічнага майстэрства
Згодна плана работы школы на 2019/2020 навучальны год і з мэтай фарміравання, удасканалення, развіцця і падтрымкі прафесіяналізму педагагічных работнікаў школы з 14.10.2019 па 19.10.2019 года ў школе праходзіць тыдзень педагагічнага майстэрства
.


План правядзення тыдня [16,3 Kb] (cкачиваний: 17)

Метадычнае аб’яднанне настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры і гісторыі

Автор: admin от 19-03-2019, 20:40
Метадычнае аб’яднанне настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры і гісторыі 19 сакавіка на базе нашай школы адбылося метадычнае аб’яднанне настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры і настаўнікаў гісторыі. Былі абмеркаваны наступныя пытанні: “Развіццё метапрадметных кампетэнцый на ўроках беларускай мовы і літаратуры. Выкарыстанне магчымасцей інтэграванага ўрока.”(выступіла Н.І.Здрадоўская), “Метапрадметныя кампетэнцыі як умова развіцця камунікатыўных уменняў і навыкаў навучэнцаў” (выступіла А.У. Карповіч). Таксама былі абмеркаваны актуальныя пытанні ў выкладанні беларускай мовы і літаратуры і гісторыі.
Пасля разгляду тэарэтычных пытанняў удзельнікі метадычнага аб’яднання наведалі інтэграваны ўрок беларускай літаратуры ў 11 класе па тэме “Літаратурны працэс у Беларусі на сучасным этапе”
(з адзінаццацікласнікамі працавалі настаўнік беларускай мовы і літаратуры М.В. Белава і настаўнік гісторыі Т.А. Кухарчык).

От простого к интересному

Автор: admin от 27-01-2018, 22:00
От простого к интересномуВ субботний день кабинет русского языка озарился лучезарными улыбками учащихся и вкусным приятным ароматом. А всё потому, что состоялся мастер-класс "От простого к интересному" для учащихся 5-8 классов, который провела Сабирова Людмила Васильевна. Мама учащихся Василины и Алексея увлекательно рассказа и показала, как испечь нежную ватрушку. Ребята помогали ей в этом. Как только тесто замесили, отправили его в мультиварку на целый час. А в это время Людмила Васильевна научила ребят, как из пробок из под пластиковых бутылок смастерить подставку для ручек. Получилась красивая, удобная подставка не только для ручек, но и для карандашей и прочих школьных принадлежностей, которую подарили классному руководителю 6 класса.
Завершился мастер-класс чаепитием с нежной ватрушкой!!!
Хочется выразить благодарность Людмиле Васильевне за проведение мастер-класса и за создание доброжелательной атмосферы.

Майстар-клас

Автор: admin от 4-01-2018, 19:10
Майстар-клас3 студзеня 2018 года на базе СШ №3 г.Свіслачы прайшлі майстар-класы для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры і настаўнікаў рускай мовы і літаратуры.
У ходзе майстар-класа “Выкарыстанне тэхналогіі вэб-квест у дзейнасці настаўніка-філолага” настаўнік Поразаўскай СШ Карповіч А.У. пазнаёміла з відамі, структурай, этапамі стварэння і картай вэб-квеста, прадставіла распрацаваныя ёю вэб-квесты і методыку правядзення інтернет-урокаў з выкарыстаннем вэб-квест тэхналогіі.

Майстар-класы

Автор: admin от 28-12-2017, 17:17
Майстар-класы28 снежня настаўнікі Пачэбут А.А. і Кухарчык Т.А. правялі для сваіх калег майстар-класы, аб’яднаныя адной праблемай: як выкарыстоўваць краязнаўчы матэрыялы, матэрыялы школьнага музея ў працэсе навучання і выхавання.
Ала Аляксандраўна Пачэбут падзялілася вопытам выкарыстання краязнаўчых матэрыялаў на інфармацыйных гадзінах, пазнаёміла з цікавымі формамі работы з газетамі і часопісамі.
Занятак Таццяны Аляксандраўны Кухарчык праходзіў у школьным краязнаўчым музеі “Млын часу”, дзе настаўнікі-прадметнікі,класныя кіраўнікі змаглі для сябе вызначыць тэматыку ўрокаў, класных гадзін,пры правядзенні якіх можна выкарыстаць экспанаты музея.
 

Мы рады,
что Вы посетили
наш сайт..
Добро пожаловать!