Напярэдадні свята вучні 7 класа прынялі ўдзел у акцыі “Кветкі Вялікай Перамогі”. Рабяты сваімі рукамі зрабілі святочныя бутаньеркі і знайшлі адказ на пытанне: “Чаму кветкі яблыні і зялёна-чырвоная стужка?” Кветка яблыні - гэта сімвал чысціні, свежасці, вясны, адраджэння, пачатку новага жыцця, што лепш за ўсё перадае агульнанародную радасць усіх пакаленняў беларусаў у сувязі з Днём Вялікай Перамогі. Дзень Перамогі падарыў усім нам разуменне каштоўнасці жыцця і мірнага неба над галавой. Памяць аб страшнай трагедыі і Вялікай Перамозе не можа згаснуць.
Мы памятаем! Мы ганарымся! Са святам!