У рамках Тыдня бацькоўскай любові ў 9 класе быў праведзены практыкум "Плануем сямейны бюджэт". Спачатку дзевяцікласнікі пазнаёміліся з літаратурай па тэме ўрока, выбралі якасці характару, якімі павінны валодаць члены іх "сям'і". А затым пачалося самае цікавае: размеркаванне "сямейнага бюджэту". Юнакі і дзяўчаты з захапленнем узяліся за справу і паспяхова справіліся з пастаўленымі задачамі. Фінансаў хапіла на ўсё: на вучобу, адпачынак, прадукты харчавання, адзенне і абутак, на аплату камунальных паслуг. Рабяты адчулі, наколькі адказная гэта справа і для бацькоў, і для дзяцей. Практыкум стаў яшчэ адным крокам да фарміравання фінансавай дасведчанасці падлеткаў.