23 верасня з навучэнцамі 1-4 класа прайшоў бацькоўскі майстар - клас “Цудоўныя пераўтварэнні”. Ва ўмелых руках дзяцей картон і ніткі пераўтварыліся ў пушыстага, цікавага, вясёлага гнома. А паказала, як стварыць гэты цуд, Нарчук Крысціна Яўгеньеўна, маці навучэнкі 3 класа Янушка Софіі. Вынікам стараннай працы ўсіх удзельнікаў майстар-класа стала не толькі прыгожая падзелка , але і добры настрой.