19 верасня ў рамках месячніка “Твой выбар – тваё жыццё” ў 10 класе прайшоў інтэрактыўны практыкум “Жыццё – не гульня!” Навучэнцы паразважалі над значэннем слова “жыццё”, вызначыліся з галоўнымі жыццёвымі каштоўнасцямі, абмеркавалі, якія праблемы могуць чакаць іх у дарослым жыцці і якія існуюць шляхі іх вырашэння, пазнаёміліся з псіхалагічнымі прыёмамі, якія дазваляюць пазбавіцца негатыўных эмоцый. Юнакі і дзяўчаты зразумелі, што жыццё не гульня, перазагрузкі не будзе. Пагэтаму неабходна цаніць кожную хвілінку, радавацца кожнаму новаму дню. Неабходна проста ЛЮБІЦЬ ЖЫЦЦЁ!