З мэтай далучэння да святыняў свайго народа, яго культурных каштоўнасцяў, да вытокаў народнай мудрасці для навучэнцаў 5-7 класаў прайшла пазнавальная гульня “Дарога да святыняў друкаванага слова”. Напачатку навучэнцы пазнаёміліся з гісторыяй свята, здзейснілі віртуальнае падарожжа ў г.Гарадок, які ў гэтым годзе стаў сталіцай святкавання Дня беларускага пісьменства, затым адказалі на цікавыя пытанні гульні-віктарыны.